ЛДП Беларусі на выбарах у парламент мае намер вылучыць кандыдатаў па 110 акругах

Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі на выбарах у парламент мае намер вылучаць сваіх прэтэндэнтаў па 110 акругах, заявіў журналістам першы намеснік старшыні ЛДП Алег Гайдукевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«На сённяшні дзень мы падрыхтавалі 217 патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты, гэта ў два разы больш, чым неабходна на 110 акруг», — расказаў Алег Гайдукевіч. Па выніках партыйнага з’езда (пройдзе ў канцы вясны — пачатку лета) будуць вызначаны прадстаўнікі партыі на кожную з акруг. Сярэдні ўзрост — 35-45 гадоў.

Сам Алег Гайдукевіч, паводле яго слоў, будзе вылучацца на адной з акруг у Мінску. Экс-кандыдат у прэзідэнты, старшыня ЛДП Беларусі Сяргей Гайдукевіч таксама мае намер удзельнічаць у выбарчай кампаніі — як мяркуецца, у Мінскай вобласці. Колькі ўдзельнікаў ЛДП могуць прайсці ў парламент наступнага склікання, Алег Гайдукевіч не сказаў. Аднак лічыць, што калі гэта будзе дзясятак чалавек, гэта поспех ужо.

Дакладная дата правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў 2016 годзе не вызначана, пакуль усе арыентуюцца на верасень.

БЕЛТА.

Добавить комментарий