Карэліцкі раён далучыцца да акцыі “Тут жыве ветэран!»

Карэліцкі раён далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Тут жыве ветэран Вялiкай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!”.
На дамах і каля кватэр трыццаці аднаго ветэрана Айчыннай вайны, якія жывуць на Карэліччыне, Беларускі фонд міру ўстановіць таблічкі з іх імёнамі. Арганізацыя будзе працаваць разам з БРСМ, саветам ветэранаў і мясцовымі ўладамі. Актывісты нагадаюць людзям, чым ветэраны ў свой час паахвяравалі дзеля будучых пакаленняў, заклічуць дапамагаць ім, з павагай адносіцца да гісторыі. Зробяць шмат, каб напярэдадні 9 мая і 22 чэрвеня пажылыя грамадзяне нашай краіны, якія 75 гадоў таму годна сустрэлі ваеннае ліхалецце, былі акружаны ўвагай.
Святлана ВАШЧЫЛА.

Добавить комментарий