У Беларусі прыняты дадатковыя меры па абароне рынку ад увозу небяспечнай прадукцыі

У Беларусі прыняты дадатковыя меры па абароне рынку ад увозу небяспечнай прадукцыі, прадухіленні аказання паслуг, якія ўяўляюць небяспеку для спажыўца і навакольнага асяроддзя. На гэта накіраваны палажэнні ўказа нумар 278 «Аб мерах па абавязковым пацвярджэнні адпаведнасці», які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указ прадастаўляе паўнамоцтвы Савету Міністраў уводзіць у рэспубліцы абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці прадукцыі, адносна якой не ўступілі ў сілу тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама прадукцыі (работ, паслуг), якая згодна з заканадаўчымі актамі краіны падлягае абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці.
Дакумент дасць магчымасць на нацыянальным узроўні прымаць рашэнні аб увядзенні адносна такой прадукцыі (работ, паслуг) абавязковага пацвярджэння адпаведнасці для забеспячэння бяспекі жыцця і здароўя грамадзян, абароны беларускага рынку ад увозу небяспечнай прадукцыі, прадухілення аказання паслуг, якія ўяўляюць небяспеку для спажыўца і навакольнага асяроддзя.

БЕЛТА.

Добавить комментарий