Дробязных пытанняў няма
У гэтым прыйшлося пераканацца падчас правядзення чарговага пасяджэння рабочай групы па каардынацыі дзейнасці аглядных камісій. Прайшло яно пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслана Юр’евіча АБРАМЧЫКА.
Адразу адзначу, што ўсе пытанні, якія абмяркоўвалі, важныя, і яны датычыліся жыццядзейнасці людзей. Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталій Канстанцінавіч Рыбак прааналізаваў абстаноўку па ліквідацыі стыхійных бедстваў у раёне. Абмеркавана пытанне купання людзей на вадаёмах.
Як заўсёды, у полі зроку ўдзельнікаў пасяджэння — чалавек, пра яго праяўляюцца пастаянныя ўвага і клопат, пытанні бяруцца на кантроль. Ад саміх людзей у сваю чаргу патрабуецца самааддача — выконванне элементарных правіл бяспечнасці і добрыя паводзіны ў быту.
Разглядалася пытанне няплаты некаторымі абанентамі за карыстанне электраэнергіяй, што трэба рабіць пастаянна і ў тэрмін.
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іна Аляксандраўна Богуш прапанавала на рагляд прысутных прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб постінтэрнатным суправаджэнні дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і асоб з іх ліку.
Галіна СМАЛЯНКА.