У Карэліцкай раённай бібліятэцы прайшла акцыя «Чытаем разам»

У рамках Года культуры і Дня беларускага пісьменства ў бібліятэках Гродзеншчыны прайшла абласная акцыя «Чытаем разам».
У Карэліцкай раённай бібліятэцы ўдзельнікі мерапрыемства аддалі даніну павагі вялікім класікам беларускай літаратуры – Янку Купалу і Якубу Коласу.
Любімыя ўрыўкі з твораў народных паэтаў, а хтосьці і свае асабістыя вершы, прачыталі творчыя людзі Карэліччыны: Галіна Паўлаўна Калтунова, Антаніна Мікалаеўна Аўчыннікава, Іван Іванавіч Вярбіцкі, а таксама рэдактар газеты «Полымя» і старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Міхайлаўна Санчук.
Галіна Паўлаўна ўспомніла разам са слухачамі, як лёгка было ў школьныя гады вучыць на памяць вершы Купалы. Нямала слоў было сказана і пра тое, як творы пісьменніка пра вайну пранізвалі душу і прымушалі людзей здзяйсняць подзвігі. Карэліцкая паэтка асабліва ў слоту любіць адкрыць зборнік Коласа, прачытаць верш і знайсці для сябе адказы на пытанні.
Прырода і для аднаго, і для другога паэта была крыніцай натхнення.
– Здаецца, прачытаў верш, узяў бы фарбы і пэндзаль і адразу ж намаляваў бы цудоўны пейзаж, – з асаблівым захапленнем дзеліцца Галіна Паўлаўна.
Іван Іванавіч паведаміў пра жыццё класікаў, падкрэсліўшы, што іх творы будуць вечнымі. Дарэчы, у яго хатняй бібліятэцы налічваецца мноства кніг беларускіх паэтаў, якія ён часта перачытвае.
На мерапрыемстве госці і ўдзельнікі таксама мелі магчымасць пазнаёміцца са зборнікамі твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа на выставе кніг «Ім дзякуй гаворыць родны край» і фотаздымкамі паэтаў падчас прэзентацыі, якія падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі К. Нячай і М. Лагута.akciya-008 akciya-010 akciya-016 akciya-025 akciya-030 akciya-035
Караліна КУЧУК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий