У Карэліцкім музеі пачала дзейнічаць выстава народных умельцаў сталічнага клуба “Прырода i фантазія”

usadby-245“Шчыра ад душы” — пад такой назвай ва ўстанове культуры “Карэліцкі раённы краязнаўчы музей” пачала дзейнічаць выстава народных умельцаў сталічнага клуба “Прырода i фантазія”. Яна не ўпершыню завітала на Карэліччыну, атрымала добрыя водгукі ў наведвальнікаў, таму супрацоўнікі музея з радасцю прынялі яе і ў гэты раз.
Клубу амаль 50 гадоў – icнуe з 1968 года. Некалькі энтузіястаў спачатку арганізавалі выставу ў Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў, а затым стварылі секцыю “Прырода i творчасць” пры Доме прыроды ў Траецкім прадмесці. Kipaўнік клуба – наш зямляк, ураджэнец вёскі Лядкі, Аляксандр Аляксандравіч Лейка.
Узрост удзельнікаў вельмі разнастайны – ад 13 да 93 гадоў. Яны зpaбілi свае адкрыцці ў прыродзе, прыклалі крышачку фантазіі, i ў ix атрымаліся сапраўдныя шэдэўры. Творчасць гэтых людзей узрушвае душу i западае глыбока ў сэрца. Значыць, прыгажосць i зачараванне можа тварыць рука i сталага чалавека, i маладой дзяўчынкі ці хлопчыка.
Чалавек жыве ў суладдзі з прыродай, а творца знаходзіцца ў пастаянным пошуку. Як сведчаць экспанаты выставы, трэба ўмець заўважыць незвычайнае ў навакольным асяроддзі, з прыроднага матэрыялу стварыць сапраўдны цуд. Гледачоў выстава таксама можа натхніць на стварэнне ўласных твораў.
Не менш важна, што выстава знаходзіць cвaix прыхільнікаў. Пра гэта сведчаць шматлікія падзякі ў кнізе водгукаў творчага клуба “Прырода i фантазія”.
На выставе прадстаўлена вялікае мноства работ, тэхналогія вырабу якіх дастаткова разнастайная: гэта вырабы з дрэва, капы, карціны з нітак, рознакаляровых стужак, бicepу, нават са скуры. Ёсць і выкананыя ў класічных тэхніках.
Дадзеная выстава будзе дзейнічаць да канца кастрычніка бягучага года.
Віталій СМАЛЯНКА, старшы навуковы
супрацоўнік
УК “Карэліцкі
раённы
краязнаўчы
музей”.

Добавить комментарий