Паважаныя работнікі культуры! Прыміце самыя добрыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Захаванне і прымнажэнне духоўных каштоўнасцей – адна з самых высакародных і адказных місій на зямлі. Людзі вашай прафесіі – яркія, творчыя, ініцыятыўныя. Ваша праца падтрымлівае здаровае развіццё асобы, любоў да мастацтва ў маладога пакалення, робіць наша жыццё больш прывабным і разнастайным. Значнасць сферы, уплыў яе на чалавека былі высока адзначаны на дзяржаўным узроўні – бягучы год праходзіць пад знакам культуры.
Работнікі культуры працуюць тады, калі адпачываюць іншыя, шчодра аддаюць людзям багацце сваёй душы, дараць радасць сустрэчы з цудоўным. Дзякуючы ідэям і працы, наш раён жыве цікавым жыццём. Многія святы, фестывалі, конкурсы, якія праводзяцца ў гарадскіх пасёлках і аграгарадках, сталі традыцыйнымі, карыстаюцца поспехам сярод дзяцей, моладзі, старэйшага пакалення.
Выказваем удзячнасць усім, хто працуе ў нашых клубных установах, бібліятэках, дзіцячых школах мастацтваў, музеях, за шчырую адданасць прафесіі. Упэўнены, што і надалей ваша праца, талент і майстэрства будуць знаходзіць самы гарачы водгук у сэрцах жыхароў і гасцей нашага раёна.
Жадаем вам натхнення, невычэрпнай энергіі, творчага пошуку і новых дасягненняў. Дабра, дабрабыту і кахання!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Уважаемые работники культуры!
Примите теплые и сердечные поздравления с профессиональным праздником – Днем работников культуры!
От души желаем вам творческого вдохновения, неиссякаемой энергии, душевного тепла и взаимопонимания.
Пусть каждый день приносит удачу, искреннее человеческое счастье!
Пусть всегда с вами будут близкие люди, верные друзья и надежные коллеги.
Крепкого вам здоровья, жизненной энергии и праздничного настроения!
С уважением — профсоюзный комитет
работников культуры,
информации, спорта и туризма.

Добавить комментарий