Абласны семінар тэатралаў праходзіць у Іўі
14 — 15 снежня на базе Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу працуе абласны семінар-практыкум рэжысёраў народных тэатраў, кіраўнікоў аматарскіх тэатральных калектываў па тэме “Пошукі новых шляхоў развіцця аматарскага тэатра”.
Як сказала дырэктар Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Ірына Дзімітраўна Дземянчук, гэтыя новыя шляхі развіцця аматарскага тэатра ў Іўі так добра і прыемна шукаць. Таму што тут дзейнічаюць надзвычай цікавыя тэатральныя калектывы. Тры з іх носяць назвы народных.
Семінар – практыкум праходзіць у рамках свята “Тэатр – душа мая”. На мерапрыемстве падвядуць вынікі агляду-конкурсу тэатральных калектываў без званняў, што доўжыўся на працягу ўсяго 2016 года.
Матэрыял з тэатральнага свята чытайце ў суботнім нумары «Іўеўскага краю».
ivyenews.by