Калядны фэст прайшоў у Лідскім замку
Традыцыйнае раённае свята «Калядны фэст у Лідскім замку». падарыў землякам і гасцям горада Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці.
Лідчане ўдзельнічалі ў аўтэнтычным абрадзе «Ішла Каляда калядуючы», танцавалі побытавыя танцы, гулялі ў народныя гульні, разам з Дзедам Марозам і Снягуркай вадзілі карагоды вакол прыгажуні-ёлачкі ды частаваліся гарачай юшкай. Асабліва радаваліся дзеці.
Аматары тэатральнага мастацтва з задавальненнем паглядзелі літаратурна-музычную кампазіцыю «Святло каляднай зоркі» Мінойтаўскага культурна-дасугавага цэнтра і спектакль «Цар Ірад» тэатра-студыі «Батлейка» аддзела ремёстваў і традыцыйнай культуры. Цёпла прымалі лідчане творчыя калектывы Лідчыны ды гасцей — ансамбль песні і танца “Сольчане” Цэнтра культуры г. Шальчынінкай ЛітоўскайРэспублікі.
Свята ўдарося. А сапраўды чароўнае зімовае надвор’е ды атачэнне – старажытныя муры Лідскага замка – надалі фэсту асаблівы каларыт.
Фото Вікторыі РУСІЛЕВІЧ
Ала БІБІКАВА