Паважаныя карэліччане! Карэліцкая раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» ад усяго сэрца віншуе вас з Нараджэннем Хрыстовым!
Мы сустракаем гэта цудоўнае свята з любоўю, надзеяй і ўпэўненасцю ў тым, што разам нам пад сілу пераадолець усе цяжкасці і выпрабаванні. Яно прыносіць вялікую радасць мільёнам хрысціян, вучыць жыць у адзінстве, міры і згодзе, нязменна кіравацца маральнымі запаведзямі і дзейнічаць па законах праўды і гуманізму.
Каляды — час душэўнага спакою, ціхіх роздумаў і добрых спраў. I таму, прыйшоўшы ў храм ці сабраўшыся ў сямейным крузе каля ўпрыгожанай ёлкі, давайце папросім даравання ў сваіх блізкіх, сяброў і калег за магчымыя крыўды, адкрыем сэрцы для ўсяго чыстага, добрага і цудоўнага.
Няхай цеплыня калядных дзён сагравае вас увесь год, дорыць бадзёрасць духу і стваральную энергію для працы ў імя росквіту Айчыны.
Моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і дабрабыту ўсім!
З Нараджэннем Хрыстовым!