На мемарыяльным комплексе «Зорка» праведзены мітынг, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны
23 лютага ў 11 гадзін з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на мемарыяльным комплексе «Зорка» ў райцэнтры праведзены мітынг, прысвечаны гэтай знамянальнай даце. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый, устаноў гарадскога пасёлка.
З прамовамі выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч Шкадаў, начальнік адасобленай групы (Карэліцкага раёна) ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў Алег Пятровіч Сазановіч, старшыня раённага савета ветэранаў Ніна Сяргееўна Яфрэмава.
Хвілінай маўчання ўшанавана памяць загінулых на вайне. Да падножжа помніка ўскладзены вянкі, карзіны, кветкі.
Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Антаніны ХАТЭНКІ.