Чарговае выязное пасяджэнне рабочай групы па каардынацыі дзейнасці аглядных камісій прайшло ў Жухавіцкім сельскім Савеце
Чарговае выязное пасяджэнне рабочай групы па каардынацыі дзейнасці аглядных камісій прайшло ў Жухавіцкім сельскім Савеце.
У сваім выступленні старшыня сельсавета Аляксандр Уладзіміравіч Івашка засяродзіў асаблівую ўвагу на праведзенай рабоце агляднай камісіі падчас дэкадніка па пажарнай бяспецы, які праводзіўся ў лютым. За перыяд дэкадніка было абследавана 51 домаўладанне, у поле зроку трапілі 4 сям’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, 35 адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян і 12 грамадзян з групы рызыкі. Было выяўлена 3 сур’ёзныя правапарушэнні: у двух выпадках у дамах адзінока пражываючых грамадзян выкарыстоўвалася старая электраправодка, яшчэ адно правапарушэнне было звязана з тым, што пажылая грамадзянка не выконвала патрабаванні эксплуатацыі газавага ацяпляльнага катла, да таго ж у яе скончыўся тэрмін службы эксплуатацыі газавай пліты. Па выніках абследаванняў было складзена і адпраўлена 12 адміністратыўных пісьмаў родным адзінока пражываючых грамадзян пра ўстаноўку аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Сёння на тэрыторыі сельсавета пражываюць 260 дзяцей. Было прынята рашэнне абследаваць жыллёвыя ўмовы тых сем’яў, дзе яны выхоўваюцца. Асаблівая ўвага будзе звернута на сем’і, у дамах якіх выкарыстоўваецца пячное ацяпленне. Трэба зазначыць, што вясковыя жыхары ў магазінах і аўталаўках могуць зрабіць заяўку на набыццё будаўнічых матэрыялаў для рамонту печаў і электраўстановачных вырабаў: электраразетак, электраправодкі, аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і элементаў сілкавання для іх.
Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталій Канстанцінавіч Рыбак заклікаў звярнуць увагу на тое, што з надыходам вясны пачынаецца выпальванне сухой травы. На яго думку, пустуючыя дамы – гэта небяспека, памножаная ў разы. Як правіла, пакінутыя сядзібы акружае высокая сухая трава, якая лёгка загараецца. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне з 6 сакавіка па 6 красавіка правесці ў раёне месячнік па пажарнай бяспецы.
Ганна ПАШКЕВІЧ.