У Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры прайшло пасяджэнне клуба “Малады спецыяліст”

У Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры прайшло пасяджэнне клуба “Малады спецыяліст”. Арганізатар мерапрыемства — аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама пры падтрымцы ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» і саміх гаспадароў.
На сустрэчу сабраліся самыя актыўныя маладыя спецыялісты сацыяльнай сферы. Медыкі, педагогі, бухгалтары, юрысты, бібліятэкары — прадстаўнікі розных прафесій, якія пачалі свой працоўны шлях на Карэліччыне. І гэта, безумоўна, радуе, бо маладыя людзі — актыўныя, творчыя, ініцыятыўныя, і ў іх усё наперадзе.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Міхайлаўна Санчук заклікала моладзь раёна быць актыўнымі ўдзельнікамі розных мерапрыемстваў, адзначыўшы пры гэтым, што на сустрэчы прысутнічаюць тыя, хто ўжо прымаў удзел у розных конкурсах. «Аб’ядноўвайцеся, тэлефануйце нам, прапаноўвайце свае ідэі — разгледзім і падтрымаем. Уключайце ў свае рады яшчэ больш юнакоў і дзяўчат», — адзначыла Іна Міхайлаўна.
Спадзяванне на тое, што сустрэчы маладых спецыялістаў раёна будуць прадаўжацца ў далейшым, выказаў галоўны спецыяліст аддзела Генадзій Анатольевіч Карпаленка. Плануецца наведаць арганізацыі і прадпрыемствы раёна — на Карэліччыне ёсць што паказаць і што паглядзець, і маладым пра гэта будзе цікава даведацца.
Для дзяўчат і юнакоў была арганізавана конкурсная праграма. Яна дапамагла раскрыць іх таленты і здольнасці, і маладыя спецыялісты прымалі ў ёй актыўны ўдзел.клуб 002
Цудоўныя музычныя кампазіцыі падарылі ўдзельнікам сустрэчы Максім Кудзін, Міхаіл Башко, Алеся Гладзько. Словы вядучай Аксаны Басюк краналі душы прысутных і ўзнімалі настрой.
Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Іны ЛЕЙКА.

Добавить комментарий