У Карэліцкім раёне 18 беспрацоўных заняты на грамадска-аплачваемых работах пры сельвыканкамах
У Карэліцкім раёне 18 беспрацоўных заняты на грамадска-аплачваемых работах пры сельвыканкамах.
У адзін з дзён мы завіталі ў Красненскі сельскі Савет, каб сустрэцца з тымі, хто нядаўна прайшоў навучанне на курсах па рабоце з мотакосамі і бензапіламі, а цяпер займаецца добраўпарадкаваннем. Рабочыя зялёнага будаўніцтва працавалі на добраўпарадкаванні парку, які размешчаны непадалёку ад адміністрацыйнага будынка мясцовага сельгаскааператыва. Рабочыя высякалі парасткі, падбіралі сухое лісце.
Як паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Наталля Сцяпанаўна Гоцка, гэтыя работы пачаліся з 18 красавіка і будуць прадоўжаны да канца верасня 2017 года.
Дарэчы, грамадска-аплачваемыя работы з’яўляюцца формай часовай занятасці, у ходзе якой беспрацоўны заняты на тэрмін да двух месяцаў. У 2017 годзе плануецца да грамадска-аплачваемых работ прыцягнуць не менш 50 беспрацоўных.
У цяперашні час работы вядуцца на тэрыторыі ўсіх сельскіх выканаўчых камітэтаў. Акрамя гэтага, у чэрвені яны будуць арганізаваны ў Жухавіцкім Доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.
Галіна СМАЛЯНКА.