Рабочую паездку ў Дзятлаўскі раён здзейсніў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч
У сустрэчы па месцы жыхарства прынялі удзел начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Аляксандр Сонгін, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Белаус, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Сяргей Багдановіч, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда.
Затым Віктар Лісковіч і Аляксандр Сонгін азнаёміліся з работай сацыяльных аб’ектаў гарпасёлка Наваельня.
На сустрэчы ў выканкаме сельсавета прагучала занепакоенасць жыхароў Наваельні чуткамі, што мясцовы Дом быту можа быць закрыты. Віктар Андрэевіч Лісковіч наведаў Дом быту, азнаёміўся з яго работаю і выказаўся за працяг работы ўстановы бытавога абслугоўвання.
Наступным адрасам візіту намесніка старшыні аблвыканкама стаў вакзал чыгуначнай станцыі «Наваельня». Наваельнянцы на сустрэчы ў сельсавеце прапанавалі арганізаваць у будынку, акрамя чыгуначнага вакзала, яшчэ і аўтастанцыю. Памяшканне вакзала прасторнае, загружана пасажырамі чыгункі нязначна, а рэйсавых аўтобусаў тым часам у Наваельні даводзіцца чакаць на холадзе (у асенне-зімовы перыяд). Віктар Андрэевіч даў заданне адпаведным службовым асобам вывучыць гэта пытанне.
У Наваельнянскай сярэдняй школе намеснік старшыні аблвыканкама Вiктар Лісковіч і начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Аляксандр Сонгін цікавіліся арганізацыяй летняга адпачынку дзяцей. Гаспадары пазнаёмілі гасцей з уласным вопытам педагагічнай работы, публікацыя пра які змешчана ў рэспубліканскім галіновым часопісе.
У Наваельнянскай сярэдняй школе намеснік старшыні аблвыканкама Вiктар Лісковіч і начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Аляксандр Сонгін цікавіліся арганізацыяй летняга адпачынку дзяцей. Гаспадары пазнаёмілі гасцей з уласным вопытам педагагічнай работы, публікацыя пра які змешчана ў рэспубліканскім галіновым часопісе.
У калідоры напаткалі дзіцячую экскурсію з Валеўкі (Навагрудскі раён), якая наведала знакаміты школьны музей «Дзеці ліхалецця». Гаспадары запрасілі і Вiктара Лісковіча з Аляксандрам Сонгіным у музей.
Зайшлі на хвілінку, а засталіся на добрыя паўгадзіны. З «музейнай» размовы ўзнікла ідэя сістэматызацыі школьных музеяў Гродзенскай вобласці і маршрутызацыі іх для наведвання турыстамі.
У другой палове дня намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч цікавіўся арганізацыяй летняга адпачынку ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе і падрыхтоўкаю школы да новага навучальнага года.
З удзелам старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандра Дубовіка адбылося пасяджэнне будаўнічага штаба з абмеркаваннем праблемных пытанняў на аб’екце.