19 жніўня ў агр. Райца адбудзецца Яблычны фэст
Яблычны фэст у Райцы
19 жніўня праваслаўная Беларусь адзначыць свята Праабражэння Гасподня ці Яблычны Спас. Па традыцыі ля Спаса-Праабражэнскага храма агр. Райца будзе праходзіць Яблычны фэст, які сёлета прымеркаваны да 200-годдзя Свята-Варварынскага храма.
10.00 – пачатак святочнага набажэнства ў храме св. Варвары
12.15 – хрэсны ход
12.45 – асвячэнне вінаграда і пладоў
19.00 — забаўляльна-гульнявая праграма пад адкрытым небам для дзяцей “Шоў мыльных пухіроў” (уваход вольны)
20.00 – на сцэнічнай пляцоўцы (тут жа, ля храма) адбудзецца святочны канцэрт “Праз смугу 2-ух стагоддзяў” з удзелам сольных выканаўцаў і мясцовых паэтаў(уваход вольны).
Па заканчэнні канцэрта – святочны феерверк.
20 жніўня
8.30 – пачатак нядзельнага набажэнства
11.00 – хрэсны ход па вуліцах аграгарадка
Хрэсны ход – з’ява асаблівая, гэта ўрачыстае малітоўнае шэсце святара і вернікаў- прыхаджан з крыжам, іконамі, харугвамі і другімі святынямі. Гэта своеасаблівы малебен у руху, падчас якога зыходзіць благадаць не толькі на тых людзей, што ідуць, але і на зямлю, па якой праходзіць гэтае ўрачыстае святое шэсце. Састарэлыя і нямоглыя людзі змогуць прыкласціся да мошчаў святой Варвары.