У Карэліцкім раёне завяршыўся прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі

У Беларусі завяршыўся прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі на дзённую і вячэрнюю формы навучання. З якімі вынікамі да завяршэння ўступнай кампаніі падышоў Карэліцкі раён, высветліў журналіст раённай газеты «Полымя».

 

У Карэліцкім дзяржаўным будаўнічым прафесійным ліцэі сёлета 30 юнакоў выказалі жаданне навучацца па спецыяльнасцях: «Тэхнічная эксплуатацыя пад’ёмна-транспартных сродкаў. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіля. Вытворчасць будаўніча-мантажных і рамонтных работ».  Пасля заканчэння ліцэя выпускнікі змогуць працаваць машыністамі аўтамабільнага крана; вадзіцелямі катэгорыі «С»; стропальшчыкамі.

 Падчас вучобы ўсім іншагароднім прадастаўляецца пакой у інтэрнаце, у якім створаны належныя ўмовы для пражывання. Пасля заняткаў жадаючыя змогуць наведваць гурток па электрагазазварцы і лепш пазнаёмяцца з прафесіяй. Усе навучэнцы ліцэя атрымаюць вучэбныя дапаможнікі і смачныя абеды бясплатна. Тры разы ў дзень будуць харчавацца на бясплатнай аснове навучэнцы, якія засталіся без апекі бацькоў, і з малазабяспечаных сем’яў.

Пасля заканчэння ліцэя выпускнікі змогуць прадоўжыць вучобу ў сярэднеспецыяльных ці вышэйшых навучальных установах па абранай прафесіі ці выбраць іншую па свайму жаданню.

 Мірскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж у гэтым навучальным годзе гасцінна расчыніць дзверы для 30 навучэнцаў па кваліфікацыях: роспіс па дрэве, вытворца                                                                                                                                                                                                                                                               мастацкіх вырабаў з керамікі, абліцоўшчык-плітачнік.

 На дзённую форму навучання залічаны 25 маладых людзей па спецыяльнасці «Тэхналогія дрэваапрацоўчай вытворчасці», на завочную — 30 па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».

З 1 па 10 кастрычніка сваю работу працягне прыёмная камісія. Можна будзе падаць дакументы на завочную форму атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі па трох кваліфікацыях: керамік, сталяр, муляр.

Усім паступіўшым прадастаўляецца інтэрнат. Навучэнцы каледжа атрымаюць бясплатныя абеды, а тыя, хто навучаецца на ўзроўні сярэднеспецыяльнай адукацыі, — стыпендыю.

 

Падрыхтавала

 Галіна СМАЛЯНКА.

 

Добавить комментарий