20 верасня ў ДУА «СШ №2 г.п. Карэлічы» прайшоў урок фінансавай граматнасці
20 верасня ў ДУА «СШ №2 г.п. Карэлічы» прайшоў урок фінансавай граматнасці.
У сераду для вучняў 5 “А” і 5 “Б” класаў СШ №2 спецыяліст па аперацыйна-касавай рабоце II катэгорыі аддзела рознічных паслуг РКЦ № 23 у г. п. Карэлічы філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Вольга Яўгеньеўна Скварада правяла ўрок фінансавай граматнасці ў рамках маштабнай рэспубліканскай акцыі “Твае першыя фінансы”. Менавіта такую назву носіць і кніга, якую Вольга Яўгеньеўна ўручыла кожнаму вучню. У кнізе “Твае першыя фінансы” казачны персанаж Агрыком знаёміць чытачоў з работай банкаў і іх паслугамі, расказвае, як адрозніць сапраўдныя грошы ад фальшывых, папоўніць баланс мабільнага тэлефона, не выходзячы з дома.
– Фінансавая граматнасць дапаможа кожнаму з вас сёння і ў будучым упраўляць сваімі грашовымі сродкамі граматна і выгадна. Ведаючы законы грошай, можна не толькі навучыцца правільна іх размяркоўваць, але і памножыць свае грашовыя зберажэнні, – расказала Вольга Яўгеньеўна.
На наступным тыдні акцыя «Твае першыя фінансы» адбудзецца ў СШ №1 г.п. Карэлічы.
Аксана ЯНУШ.
Фота аўтара.