Адбыўся пленум грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» на тэму: «Сустрэча пакаленняў. 15 гадоў разам»
З прывітаннем да яго ўдзельнікаў звярнуўся намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Руслан Юр’евіч Абрамчык.
Пра галоўныя вехі гісторыі, асноўныя накірункі дзейнасці, задачы на будучае расказаў першы сакратар РК ГА «БРСМ» Яўгеній Андрэевіч Пархамовіч.
Сваімі ўспамінамі падзяліліся і выказалі пажаданні ўдзельнікі маладзёжнага руху раёна — старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Ніна Сяргееўна Яфрэмава і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Леанідаўна Пянькоўская.
Старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Мікалаеўна Шэўка расказала пра супрацоўніцтва з дадзенай арганізацыяй і выказала пажаданні на новыя цікавыя справы. Прывітанне ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама агучыла дырэктар ДУК «Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка» Лілія Канстанцінаўна Арцюх.
Актывістам маладзёжнага руху былі ўручаны дыпломы і падарункі.
Напрыканцы мерапрыемства праведзена інтэлектуальная гульня.