Усё больш пенсіянераў нашага гарпасёлка прадаўжаюць паспяхова асвойваць камп’ютарную грамату

Усё больш пенсіянераў нашага гарпасёлка прадаўжаюць паспяхова асвойваць камп’ютарную грамату. Чарговы выпуск наведвальнікаў гуртка «Камп’ютарная азбука» атрымаў сертыфікаты аб паспяховым заканчэнні камп’ютарных курсаў з рук дырэктара ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» Інэсы Мікалаеўны Семібратавай.

За час навучання студэнты сталага ўзросту пазнаёміліся з асновамі работы на камп’ютары і ў сетцы інтэрнэт.  Яны навучыліся друкаваць тэкст, праглядаць фотаздымкі, засвоілі тэхналогію работы з электроннай поштай. Навучыліся ствараць электронныя паштоўкі, прэзентацыі, карыстацца інфармацыйна-пошукавымі сістэмамі.

«Канешне, у нашым узросце для асваення камп’ютара ўжо патрабуецца больш часу, чым нашым дзецям. Тым не менш, камп’ютарныя навукі паддаюцца засваенню ў любым узросце, было б жаданне. Нікога не трэба слухаць, што ўжо позна садзіцца за камп’ютар. Вучыцца ніколі не позна», — падзялілася сваімі ўражаннямі адна з выпускніц нашага гуртка Ніна Сяргееўна Яфрэмава.

Шаноўныя пенсіянеры! Ваша жыццё можа стаць прасцей і змястоўней. ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» запрашае на платныя курсы камп’ютарнай граматнасці грамадзян пажылога ўзросту. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-13-72.

Наталля РАСЮКЕВІЧ,

загадчык аддзялення дзённага знаходжання

для грамадзян пажылога ўзросту.

Добавить комментарий