Пункт погляду журналіста: Быць добрым нямодна?
«Да людзей трэба адносіцца так, як бы ты хацеў, каб адносіліся да цябе» — выраз, добра вядомы многім. Ну, скажыце, каму не хочацца, каб пра цябе клапаціліся? Ці іншы раз прытуліцца да кагосьці альбо паведаць камусьці пра набалелае? Такі ўжо чалавек: якім бы ён ні быў аптымістычным і цярплівым, ён мае патрэбу ва ўвазе да сябе.
Слова мае вялікую сілу: яно і лечыць, і калечыць. Трэба ж спяшацца гаварыць менавіта добрыя словы, не шкадаваць іх для родных, калег, знаёмых. Тэлефанаваць бацькам, падтрымаць суседа ў складанай сітуацыі, не абразіць суразмоўцу, у якога зусім іншае меркаванне.
А як адносяцца да нас у арганізацыях і ўстановах тыя, хто па прафесійным абавязку павінен сустракаць нас ветліва? У магазіне і Доме быту, у паліклініцы і аптэцы, на пошце і ў банку, дзе часта прыходзіцца бываць і дзе могуць, на жаль, сапсаваць настрой? Не сакрэт, што добрыя адносіны запамінаюцца надоўга, і туды зноў захочацца прыйсці.
Жыццё іншы раз нас выпрабоўвае — аказваемся ў складанай сітуацыі. Справіцца з бядой аднаму бывае няпроста, і як важна, калі ў хвіліны трывогі і роспачы на дапамогу прыходзяць тыя, хто падставіць плячо. Дзякуючы іх дапамозе вяртаюцца ўпэўненасць і вера ў заўтрашні дзень, хочацца зноў радавацца жыццю і рабіць добрыя справы.
У народнай прымаўцы гаворыцца: “Што аддаў, тое тваё”. А ці часта мы спяшаемся рабіць добрыя ўчынкі? Рабіць так, як падказвае сумленне, і хаця б таму, што па-іншаму не можам і не жадаем. А падарыўшы радасць іншым, не заўважаем, як самі ўзбагачаемся духоўна, а заўтра зноў спяшаемся на дапамогу.
Добрым быць няпроста — не раз пераконваемся на практыцы. Іншы раз трэба пастукацца ў многія дзверы, каб вырашыць пытанне. Не заўсёды бескарыслівыя ўчынкі ўспрымаюцца іншымі з разуменнем (быццам стараемся для сябе). Даказваць на гэты конт нічога не хочацца, бо наўрат зможа пачуць нас той, хто мяркуе па-іншаму. Хаця пераканана, што добрых людзей значна больш, чым раўнадушных і абыякавых. Адзін з доказаў таму — шматлікія падзякі, якія змяшчаюцца на старонках газеты “Полымя”, іх звычайна адрасоўваюць добразычлівым людзям, якія падтрымалі ў складаных жыццёвых сітуацыях. У гэтым спісе нямала тых, хто па прафесійным абавязку ўдзяляе ўвагу і праяўляе клопат пра сваіх калег па працы, а таксама родныя, блізкія, суседзі — свет не без добрых людзей.
Кожны з нас выбірае справу па душы і імкнецца добрасумленна выконваць свае абавязкі. У чалавека ёсць свае прыярытэты ў жыцці. Адны выбіраюць шлях служэння людзям, другія проста робяць добрыя ўчынкі, трэція толькі імкнуцца да гэтага. У любым выпадку людзі дабрыню свайго сэрца аддаюць тым, хто побач, і гэта, безумоўна, радуе.
Бытуе меркаванне, што ў наш безупынны і бурлівы час быць добрым нямодна. Але ж пагадзіцеся: іншы раз хочацца сагрэцца менавіта ля тых людзей, якія выпраменьваюць цяпло сваёй душы ў адносінах да іншых. З імі надзейна ў жыцці, яны не падвядуць, на іх заўсёды можна пакласціся. Звычайна пра такіх людзей гавораць: за імі, як за каменнай сцяной.
«Дабрата можа апраўдваць сама сябе. Мы становімся добрымі таму, што робім дабро», — заўважыў мысліцель. Менавіта дабрата, як і прыгажосць, можа выратаваць свет. Калі чалавек будзе жыць у гармоніі з прыродай і клапаціцца пра тых, хто побач, то свет стане намнога дабрэйшым.
Галіна СМАЛЯНКА.
Читайте также:
Пункт погляду журналіста: Дзеці і бяспека
Точка зрения журналиста: «Работайте над самооценкой, а не над весом»
Кніга — найкаштоўнейшы дар. І не трэба пазбаўляць сябе гэтай выдатнай магчымасці — чытаць і перачытваць! Дзяцей трэба таксама прывучаць з маленства да кніжкі: спачатку казак, затым апавяданняў, аповесцяў… І абавязкова — вершаў!.. Лічу, што без паэзіі немагчыма пражыць, але гэта, заўважу, мой пункт погляду.
Роднае слова. Што лепш можа ўзрушыць сэрца?.. Прымусіць задумацца, пераасэнсаваць свае ўчынкі, вызначыць новыя накірункі ў жыцці. Я ніколі не цуралася матчынай мовы, падчас творчых камандзіровак радавалася трапным выслоўям вясковых людзей, цягнулася ўсёй душой да твораў беларускіх класікаў. Пра гэта шчыра дзялілася са сваімі дзецьмі-вучнямі, не хаваю свайго захаплення і сёння, калі яны ўжо дарослыя. Я рада, што сын любіць родную мову, а дачка ў каторы раз перачытвае з уласнай бібліятэкі творы Івана Мележа, Івана Шамякіна, Васіля Быкава…
Што чытаць дзецям? Безумоўна, кожны выбірае сам. Зараз у руках трымаю невялікую кніжачку вершаў Янкі Купалы, якую калісьці чытала разам з дзецьмі. У ёй змешчана 12 вершаў. Усе па-свойму цудоўныя і сёння кранаюць маё сэрца. Хачу нагадаць адзін з іх — «Восень». Лічу, што чалавек павінен жыць у суладдзі з прыродай, а гэтая залатая пара заўсёды зачароўвае і дорыць шмат шчаслівых імгненняў.
З буйных ліп і бяроз
Лісты валяцца,
Між павалаў і лоз
Рассыпаюцца.
Шапацяць, шалясцяць
Залацістыя,
Веткі ў неба глядзяць
Пусталістыя.
Як жа прыйдзе вясна, —
Ўсё адменіцца,
І галінкі ізноў
Зазяленяцца.
Рейтинг комментария:00
Доброта бывает разной. Каждый ее расценивает со своей колокольни. Хун Цзычен писал: «Добротой можно часто причинить вред, поэтому, когда хочешь сделать добро, тщательно все обдумай.» Спасибо за размышления, Галина Николаевна.
Вот Вам еще одна интересная тема «Что мы читаем детям?» Прочла стихотворение
Почему Кащей Бессмертный
Прожил десять тысяч лет?
Потому что был бездетный.
И детей не любит… Нет!
Эти дочки и сыночки —
Хуже нету заморочки:
То корми их, то играй…
Хоть ложись и помирай!
Почему Кащей Бессмертный
Просто сказочно богат?
Потому что он бездетный
И к тому же — не женат.
Эти дочки и сыночки
Деньги вытащат из бочки:
То конфеты, то наряд —
Вмиг папашу разорят!
Эти дочки и сыночки
С сундука сорвут замочки:
Доберутся до яйца —
Чик иглу… И нет отца!
Довести способны дети
И Бессмертного до смерти.
Почему Кащей Бессмертный —
Всемогущий властелин?
Сундучок его заветный
Не найдут ни дочь, ни сын.
Андрей Усачев
или
Я Кощей Бессмертный,
я самый, самый злой!
У меня приятели:
чёрт и домовой.
Украду царевну,
буду с ней я жить.
А Иван припрётся —
могу и зарубить!
У меня нет смерти,
у меня есть жизнь!
Поэтому и жизнью
не стоит дорожить.
А ну-ка, ребятишки,
бегом ко мне скорей!
Буду из вас делать
слуг своих — Смертей.
Инна Фидянина-Зубкова
Научат ли такие стихи доброте?
Рейтинг комментария:00