В Кореличах состоялась олимпиада по финансовой грамотности
Месцам правядзення алімпіяды па фінансавай граматнасці стала дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. п. Карэлічы”. Яе ўдзельнікі — вучні дзясятых і адзінаццатых класаў школ Карэліцкага раёна.
Алімпіяда праводзіцца для павышэння фінансавай граматнасці вучняў дзясятых-адзінаццатых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Яна накіравана на папулярызацыю ведаў у галіне фінансаў; стварэнне ўмоў для рэалізацыі інтэлектуальных здольнасцей вучняў, набыццё імі вопыту пазнавальнай, камунікатыўнай, практычнай і творчай дзейнасці; фарміраванне ў вучняў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў для планавання бюджэту і накапленняў, кантроль сваіх даходаў, расходаў і даўгоў; развіццё фінансавай культуры і ўмацаванне фінансавай дысцыпліны вучняў; развіццё новых форм прафарыентацыйнай работы.
Арганізатары алімпіяды — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.
Іспыты праводзяцца ў тры этапы — першы (раённы), другі (абласны) і заключны (рэспубліканскі). У першым этапе прынялі ўдзел 25 вучняў школ Карэліцкага раёна. Сярод іх па 7 чалавек з ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. п. Карэлічы” і “Сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы”; 5 — ДУА “Лукская СШ”; па 2 — з ДУА “Сярэдняя школа г. п. Мір” і “Жухавіцкая СШ”; па 1 — з ДУА “Красненскі дзіцячы сад-СШ” і “Райцаўскі дзіцячы сад-СШ”.
Вызначаны пераможцы першага этапа алімпіяды фінансавай граматнасці. Імі сталі Аляксей Ляўковіч (11 клас, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы”), Данііл Лежань (11 клас, ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. п. Карэлічы”), Соф’я Сухоцкая (10 клас, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы).
Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Аксаны ЯНУШ.
Читайте также: