Чаму я іду на выбары?

Дар’я Валер’еўна СЕНЕВІЧ,

бухгалтар КСУП «Племзавод «Карэлічы»:

— Сваёй абранай прафесіяй я авалодала ў Навагрудскім гандлёва-эканамічным каледжы. Пасля яго заканчэння імкнулася ўладкавацца на працу бліжэй да родных мясцін. Карэліччына заўсёды прываблівала мяне, тут прайшлі дзіцячыя і школьныя гады. Праца ў племзаводзе «Карэлічы» мяне задавальняе.

Мне — васемнаццаць. Усё толькі пачынаецца. Першая праца і першыя выбары. Абавязкова буду  галаваць, і хочацца верыць, што наш абраннік апраўдае спадзяванні. Будзе ўважліва адносіцца да прапаноў карэліччан, перадаваць іх запыты на агульнае абмеркаванне на сесіі райсавета. Гэта па плячы нераўнадушнаму чалавеку, які моцна любіць сваю Айчыну, свой народ, і які думае пра яе далейшы росквіт.

Выбары для мяне заўсёды звязаны з вялікай падзеяй у жыцці грамадства і ў маім асабістым. Успамінаецца, як са сваёй бабуляй хадзіла на выбарчы ўчастак. Зараз асабіста  мне выпала такая магчымасць.

Запісала Галіна СМАЛЯНКА.

Добавить комментарий