Дзень падпісчыка на раённую газету «Полымя» адбыўся ў Карэлічах
На сустрэчу з будучымі падпісчыкамі прыйшлі журналісты раённай газеты «Полымя» і паштальёны раённага вузла паштовай сувязі. Дзень падпісчыка праводзіўся ў Карэліцкім Доме быту і ААТ «АСБ Беларусбанк». Карэліччане ахвотна выпісвалі любімае выданне, дзяліліся меркаваннямі і выказвалі пажаданні.
«Газета «Полымя» мне падабаецца, у ёй узнімаецца шмат актуальных тэм, з нецярпеннем чакаю кожны яе нумар», — прызналася жыхарка райцэнтра Лідзія Казіміраўна Алясюк і пажадала выданню больш падпісчыкаў.
Па меркаванні Міхаіла Уладзіміравіча Парфёнкі, раённую газету трэба выпісваць і чытаць, каб быць у курсе падзей, якія адбываюцца на Карэліччыне. Падпісчык пажадаў журналістам з усёй адказнасцю адносіцца да сваёй справы, новых творчых пошукаў і знаходак.
Жыхарка г. п. Карэлічы, мнагадзетная маці Наталля Браніславаўна Адамцэвіч ахвотна і пастаянна выпісвае «Полымя». Яе радуе, што ў раёнцы акрамя розных навін можа прачытаць і пра сваіх дзяцей — удзельнікаў раённых мерапрыемстваў. Жанчына пажадала газеце квітнець і быць папулярнай.
У Дзень падпісчыка мы набылі яшчэ 25 новых сяброў, кожны з якіх аотрымаў падарунак. Хочацца спадзявацца, што апраўдаем спадзяванні падпісчыкаў — прынясём у іх дамы добрыя весткі, а дапамогуць нам паштальёны, якія даставяць любімае выданне па адрасе.
Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Караліны КУЧУК.