Детский оздоровительный лагерь «Вясёлка» готов принять отдыхающих
На бягучым тыдні камісія па прыняццю дзіцячага аздараўленчага лагера “Вясёлка” прыняла рашэнне аб гатоўнасці да прыезду першых адпачываючых.
Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама, усе 10 домікаў, памяшканне сталовай, клуб, летняя эстрада і санітарныя вузлы прыведзены ў парадак у адпаведнасці з патрабаваннямі.
Заезд першых адпачываючых пройдзе 10 чэрвеня. На працягу летніх канікул будуць працаваць чатыры змены. Усяго плануецца аздаравіць 410 дзяцей. Сярэдні кошт пуцёўкі папярэдне складзе 360 рублёў, пры гэтым бацькоўская плата — 175 рублёў.
На падрыхтоўку лагера ў 2018 годзе з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў выдзелена 19,696 тыс. рублёў. Акрамя таго, дапамогу ў падрыхтоўцы “Вясёлкі” да летняга сезону аказалі і мясцовыя сельгаспрадпрыемствы.
Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, у гэтым годзе на Карэліччыне плануецца аздаравіць з выкарыстаннем дзяржаўнай датацыі 880 дзяцей, што на 68 больш, чым у папярэднім годзе.
Іна ЛЕЙКА.
Фота аўтара.