Участники театральной студии «Эксперимент» из Корелич являются победителями творческих конкурсов

Юныя выхаванцы тэатральнай студыі “Эксперымент” пры Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці з задавальненнем прымаюць удзел у творчых конкурсах і фестывалях. Іх дэвіз: “Галоўнае – не перамога, а ўдзел”. Але як прыемна, калі члены журы заўважаюць узыходзячыя таленты Карэліччыны і адзначаюць іх здольнасці ўзнагародамі.

 Выступленне выхаванцаў тэатральнай студыі на ІІІ адкрытым фестывалі-конкурсе “Вясёлы Жужа”, які прайшоў у мінулую нядзелю, 29 красавіка, у аграгарадку Гальшаны, стала не проста паспяховым, а феерычным, інакш не скажаш. Кожная з 6 юных зорачак Карэліччыны была адзначана дыпломам у намінацыі мастацкае слова. Вось тыя імёны, якія ўжо ярка ззяюць на творчым небасхіле раёна: Маргарыта Дубкова ўзнагароджана дыпломам І ступені ва ўзроставай групе А (5 гадоў); ва ўзроставай групе В (6-7 гадоў) Ганна Кузьміч атрымала дыплом І ступені, Надзея Ласоўская – дыплом ІІ ступені, Сафія Карвіга стала лаўрэатам ІІІ ступені; Дар’я Дубкова ўзнагароджана дыпломам  І ступені ва ўзроставай групе С (8-9 гадоў); Карына Гімпель стала лаўрэатам ІІ ступені ў старэйшай узроставай групе Д (10 гадоў).

– У тэатральнай студыі Ганна Кузьміч займаецца амаль два гады, то Маргарыта Дубкова прыйшла на заняткі толькі ў гэтым годзе. Але ўсе дзяўчынкі вельмі таленавітыя і здольныя. Нягледзячы на юны ўзрост, кожная з іх – цікавая творчая індывідуальнасць, – адзначае кіраўнік тэатральнай студыі “Эксперымент” Міхаіл Башко, дзякуючы прафесіяналізму і ўменню якога,  дзеці раскрываюцца і праяўляюць свае творчыя здольнасці. – Часам здзіўляюся іх энергіі і аптымізму. Вярталіся з конкурсу ў Гальшанах, дзе правялі ўвесь дзень, вельмі стомленыя, але настолькі задаволеныя паездкай, што дзяўчынкі ўсю дарогу спявалі.

Усяго ў скарбонцы юных выхаванцаў тэатральнай студыі – не адзін дзясятак дыпломаў. У якім бы конкурсе альбо фестывалі яны не прымалі ўдзел, іх талент не пакідае раўнадушным членаў журы. 5-гадовая Ганна Кузьміч ужо неаднаразова заяўляла аб сабе на міжнароднай сцэне. Паспяховымі былі выступленні дзяўчынкі на ІV Міжнародным фестывалі-конкурсе “Новыя вяршыні”, Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў “Музыкі святло”, Рэспубліканскім фестывалі сучаснай хрысціянскай культуры “Дабравест”.

Колькасць перамог і ўзнагарод выхаванцы тэатральнай студыі намераны толькі павялічваць. Ужо 20 мая Ганна Кузьміч і Карына Гімпель змогуць раскрыць свае таленты на абласным этапе конкурса “Жывая класіка”, а 25 мая юныя зорачкі Карэліччыны прымуць удзел у абласным конкурсе размоўнага жанру.

Аксана ЯНУШ.

Добавить комментарий