В Кореличах в День семьи родителей и детей поздравили прямо у ворот детского сада

15 мая, у Дзень сям’і, па ініцыятыве раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» і Карэліцкага маладзёжнага цэнтра культуры была праведзена акцыя «Дарыце цяпло і пяшчоту». Арганізатары а палове восьмай гадзіны на галоўнай плошчы райцэнтра сустракалі дзяцей і іх бацькоў, якія спяшаліся ў дзіцячы садок № 1, і дарылі віншавальныя паштоўкі і рамонкі з паветраных шароў.
Як адзначыла в. а. дырэктара Карэліцкага маладзёжнага цэнтра культуры Тэрэза Казіміраўна Коўжуць, рамонка — кветка, якая напоўнена пяшчотай і цяплом сямейнага ачага, і хочацца пажадаць, каб яны панавалі ў кожным доме і кожнай сям’і не толькі ў дзень свята, а штодзённа бацькі і дзеці жылі ў згодзе і любові.


Галіна СМАЛЯНКА.
Фота прадастаўлена
Карэліцкім маладзёжным цэнтрам культуры.

Добавить комментарий