В Кореличском районе состоялась акция «Здравствуй, малыш!»
8 мая традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа. Менавіта з нагоды дня нараджэння рэспубліканскага грамадскага аб’яднання карэліччанкі, якія сталі матулямі ў святочныя дні, атрымалі цёплыя віншаванні і падарункі ад раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.
У рамках правядзення месячніка Чырвонага Крыжа, які стартаваў 8 мая і прадоўжыцца да 1 чэрвеня, на Карэліччыне прайшла акцыя “Прывітанне, малыш!». Фельчар-валеолаг, старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Святлана Мікалаеўна Санцэвіч наведала радзільнае аддзяленне Цэнтральнай раённай бальніцы, павіншавала карэліцкіх матуль з найлепшай падзеяй у жыцці і ўручыла ім гігіенічныя наборы для асабістага карыстання і іх нованароджаных.
– Жадаю вам і вашым дзеткам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру і дабрыні, – звярнулася да маладых матуль Святлана Санцэвіч. – Няхай мацярынства прыносіць толькі станоўчыя эмоцыі, а вашых сыноў і дачок чакае шчаслівы жыццёвы шлях.
Аксана ЯНУШ.
Фота аўтара.