Поздравление с Днем медицинских работников от Кореличского районного исполнительного комитета и Кореличского районного Совета депутатов
Паважаныя ветэраны і работнікі ўстаноў аховы здароўя Карэліцкага раёна!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам — Днём медыцынскіх работнікаў!
Сёння да работнікаў аховы здароўя прад’яўляюцца даволі высокія патрабаванні. Сярод існуючых прафесій не многія маюць такое высокае значэнне для чалавека літаральна з першых хвілін яго жыцця. Прафесія медыка асаблівая, бо яна выключае права на памылку, патрабуе дакладных ведаў, адказнасці, высокага прафесіяналізму, умення эфектыўна і аператыўна аказваць дапамогу.
Ваша праца сумесна з міласэрнасцю вяртае да жыцця і захоўвае здароўе, а ўважлівае стаўленне да людзей, уменне выслухаць і падтрымаць парадай і добрым словам дапамагаюць чалавеку справіцца з хваробай і дораць веру ў лепшае. Мы сапраўды можам ганарыцца бліскучымі спецыялістамі, якія працуюць ва ўстановах аховы здароўя раёна, якія бясконца адданыя сваёй справе.
Выказваем шчырую падзяку за вашу нялёгкую працу і жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, дабра, поспехаў і добрага настрою!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.