Валанцёры з Расіі і Беларусі прымаюць удзел у археалагічных даследаваннях тэрыторыі палаца князёў Святаполк-Мірскіх
Валанцёрскі праект прадугледжвае ўдзел маладых людзей у археалагічных даследаваннях тэрыторыі палаца князёў Святаполк-Мірскіх. Арганізатары: Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА ў супрацоўніцтве з Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Музей «Замкавы комплекс «Мір».
У гэтым годзе ў раскопках прымаюць удзел валанцёры з Расіі і Беларусі.
Вольга НАВІЦКАЯ, намеснік дырэктара ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір».