Люди с инвалидностью из Кореличского района отпраздновали 30-летие организации

Атмасфера незвычайнай дабрыні, душэўнай цеплыні панавала ва ўтульнай актавай зале ДУ “Цэнтр сацыяльнгага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна”, дзе сабраліся члены раённага аб’яднання інвалідаў, прыехаўшыя для ўдзелу ва ўрачыстасці, прысвечанай 30-годдзю заснавання Беларускага грамадства інвалідаў.

Усё было прадумана да дробязей, таму і адчуванне святочнага настрою ўзнікла ўжо з першых хвілін знаходжання ў Цэнтры: пры ўваходзе гасцей з сардэчнай гасціннасцю сустракалі старшыня раённага аб’яднання інвалідаў В. М. Сашко, дырэктар установы І. М. Семібратава, спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў А. Г.  Васько, работнікі Цэнтра. Кожны з 31 удзельніка ўрачыстай вечарыны атрымаў прыгожы памятны медаль “30 гадоў Беларускаму таварыству інвалідаў”, з любоўю зроблены рукамі наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, з якім, і наогул з Цэнтрам, цесна супрацоўнічае раённае аб’яднанне людзей з абмежаванымі магчымасцямі, яго кіраўнік Вера Міхайлаўна, што вельмі пахвальна.

Свята пад назвай “Ад сэрца да сэрца” прадоўжылася ў актавай зале і прынесла неперадаваемую радасць, дзякуючы майстэрству і абаяльнасці вядучай А. Г.  Васько, зместавай глыбіні напісанага ёю ж сцэнарыя. З вуснаў Алены Генадзьеўны гучалі словы, якія да слёз краналі душу. Нумары ж самадзейнасці, падрыхтаваныя членамі аб’яднання інвалідаў і наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, дарылі сапраўднае шчасце. Тон шчырасці задала ў сваім выступленні В. М. Сашко: коратка расказаўшы аб этапах стварэння Беларускага і раённага таварыстваў інвалідаў, яна з цеплынёй адазвалася аб тых, хто стаяў на чале таварыства за прайшоўшыя 30 гадоў, выказала словы ўдзячнасці сённяшнім членам грамадскага аб’яднання за іх мужнасць у барацьбе з хваробамі, за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, пажадала ўсім здароўя, жыццястойкасці. Яе падтрымала дырэктар Цэнтра І. М. Семібратава. Звяртаючыся да прысутных, Інеса Мікалаеўна з хваляваннем зазначыла: “Сваімі адносінамі да людзей, да жыцця вы для нас – прыклад людскасці, чалавечнасці, светласці душы”. Сардэчныя словы віншавання ў адрас гасцей, В. М. Сашко прагучалі таксама ад старшыні раённага савета ветэранаў вайны і працы Н. С. Яфрэмавай.

Но жизнь есть жизнь.

Хоть пенсия мала,

Не ждете, что долги

За вас заплатят.

Вы – оптимисты,

Вашего тепла

Не только вам,

Но и здоровым

                          хватит!

Праўдзівасць гэтых слоў вядучай была падмацавана праглядам відэафільма “Наш вольны час”, які даў магчымасць зразумець: інваліды не здаюцца, інваліднасць – не прыгавор, з ёй можна адчуваць сябе паўнацэннымі людзьмі.

А потым гучалі песні ў майстэрскім выкананні Тамары Юрчык, Лідзіі Алясюк, Руслана Ганчарова, Галіны Кузьміч, якім прысутныя не шкадавалі апладысментаў. З замілаваннем усе слухалі выступленне мясцовай паэткі, члена раённага таварыства інвалідаў Л. В. Дзянькевіч, якая прачула прачытала свае вершы, адзін з іх яна прысвяціла святкуемай даце:

30 лет назад из тени

               одиночества

Инвалиды выбрали

Свой путь:

Вместе быть и

Создать свое

                    общество,

Краски жизни вновь

Себе  вернуть…

І сапраўды, стварэнне таварыства інвалідаў стала сапраўдным ратаваннем ад адзіноты, ад шэрых будняў, разуменнем таго, што ёсць месца, дзе цябе зразумеюць, дапамогуць, ёсць дом, аб якім пранікнёна спяваў Руслан Ганчароў.

На развітанне вядучая выказала словы-пажаданне, словы-наказ: “У кожным з нас ёсць маленькае сонца. Гэтае сонца – дабрыня. Яна слабых робіць моцнымі, моцных – велікадушнымі, мір больш чыстым і яркім. Тварыце добрыя справы. Мы ўсе з вамі – дружная сям’я, і застанёмся ёю…”

Урачыстасць завяршылася размовамі за кубачкам гарбаты і кавы за прыгожа сервіраваным сталом. Госці атрымалі ў дадатак грашовую дапамогу. Свята ўдалося і будзе помніцца доўга. Дзякуй усім за гэта!

Галіна КАЛТУНОВА

Добавить комментарий