Поздравление с Днём Независимости Республики Беларусь от Кореличского райисполкома и Кореличского районного Совета депутатов
Дарагія карэліччане!
Паважаныя госці!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Дзень нашай незалежнасці — гэта вынік подзвігаў простых салдат і вялікіх генералаў, усіх, хто, не шкадуючы жыцця, адстойваў непахіснасць рубяжоў нашай Радзімы на фронце і ў тыле, у партызанскіх атрадах і на акупіраванай тэрыторыі. Гэта — наша гісторыя, наша памяць і наша надзея … Мы шчыра ўдзячныя вам, нашы дарагія ветэраны! Дзякуй за вашу самаадданасць і адвагу ў імя міру на ўсёй зямлі!
На жаль, чалавецтва так і не навучылася жыць без войнаў і гвалту. Назіраючы за тым, што адбываецца ў свеце, яшчэ больш востра адчуваеш каштоўнасць міру і спакою на беларускай зямлі. Таму ўсім нам неабходна берагчы адзінства і згоду ў грамадстве.
Дзень Незалежнасці — гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных.
Мы любім сваю Карэліччыну. Бо нельга не любіць месца, дзе жывеш, вучышся, працуеш, ствараеш сям’ю, выхоўваеш дзяцей. Гэтае свята — яшчэ адна нагода прызнацца сваёй малой радзіме ў любові да яе.
Дзякуючы клопату і ўдзелу ўсіх пакаленняў карэліччан у лёсе роднага раёна, ён захаваў сваю гістарычную адметнасць, чысціню і ўтульнасць.
Мы штодня ўносім свой уклад у жыццё і будучыню нашага раёна, упісваючы свае імёны ў летапіс Карэліччыны.
Няхай Карэліцкі раён будуецца, прыгажэе і квітнее! Хай жыхары берагуць яго, упрыгожваюць, шануюць і са шчырым гонарам вымаўляюць: «Я — карэліччанін»!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.