1 сентября в Кореличах районный праздник «Навстречу школьным открытиям» соберет вместе детей и взрослых
Сустрэнем Дзень ведаў разам!
1 верасня для дзяцей і іх бацькоў пройдуць традыцыйныя лінейкі і ўрачыстасці, а ў Карэлічах на плошчы 17 Верасня пройдзе раённае свята, прысвечанае Дню ведаў, “Насустрач школьным адкрыццям”.
Юныя госці змогуць наведаць спартыўныя інтэрактыўныя зоны, дзе будуць працаваць розныя гульні. Так, напрыклад, рабяты змогуць пагуляць у хакей, дартс, бадмінтон і інш. Самым маленькім наведвальнікам арганізатары прапануюць пляцоўку з батутам, канструктарам, аніматарамі і эстафетамі.
Падчас свята будзе працаваць і творчая майстэрня з майстар-класамі па аквагрыму, арыгамі, лепцы з пластыліну і вырабу святочных паштовак.
Асноўная пляцоўка дасць магчымасць атрымаць асалоду ад выступлення лаўрэатаў рэспубліканскіх і абласных фестываляў і конкурсаў, а таксама раённага фестывалю дзіцячай творчасці “Сузор’е талентаў”.
Пачатак у 14-00.
Даведкі па тэлефоне 2-08-99.