На Преображение Господне в Райце освятили шесть новых церковных колоколов и провели мастер-класс по колокольному звону (фото+видео)

19 жніўня праваслаўныя вернікі адзначаюць адно з двунадзясятых святаў —  Праабражэнне Гасподняе. Даўняя традыцыя правядзення фэсту ў Райцы менавіта 19 жніўня застаецца самым галоўным прастольным святам, бо Спаса-Праабражэнская царква аграгарадка, якая вытрывала і ваеннае, і савецкае ліхалецце, перажывае сваё асабістае “праабражэнне”. Адноўленая ў 2003 годзе да не зусім першапачатковага выгляду і асвечаная ў гонар святой вялікапакутніцы Варвары, летась адзначыла 200-годдзе свайго існавання.
Сёлета ж у храма ізноў юбілей: 15 год з дня рэстаўрацыі.

Вечар нядзелі для тых, хто прыйшоў на свята ў храм, стаў сапраўдным і вельмі дарагім падарункам. Менавіта да юбілею пачатку рэстаўрацыі ў храме з’явілася шэсць новенькіх званоў, якія асвяціў благачынны цэркваў Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса.

Майстар-клас па калакольным звоне правёў настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы айцец Аляксей Шышкір. І зрабіў гэта настолькі эмацыянальна, што ад жадаючых пазваніць у званы не было адбою.

 

 

Свята прадоўжылася на пляцоўцы ля царквы. Святочны канцэрт, падрыхтаваны прыхаджанамі храма, адрасаваў іх у мінулае.  У свой час пры храме дзейнічала царкоўна-прыхадская школа, у 1885 годзе пачало сваю дзейнасць Райцаўскае Свята-Праабражэнскае народнае брацтва, дзейнічала Багародзічнае таварыства лячэння і народных спеваў. Царква святой Варвары выстаяла ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, аднак знаходзілася ў паўразбураным стане. Вясной 1959 года царква была разбурана, а магілы памешчыкаў Раецкіх, якія будавалі царкву, былі раскіданы і разрабаваны. І толькі 15 гадоў таму храм пачалі аднаўляць усім мірам.

На сцэне выступілі айцец Аляксей і матушка Таццяна.

Паэтэса Аляксандра Панасенка

Паэтэса Антаніна Аўчыннікава

Айцец Аляксандр Шыш, які пачынаў аднаўляць храм святой Варвары

Прыхаджанка Паліна Базар

Паэтэсы Марыя Палуян

і Ала Петрушкевіч

 

Пасля святочнага канцэрта, напоўненага духоўнасцю і душэўнай чысцінёй, усе вернікі накіраваліся да цэнтральнага ўвахода ў царкву і запусцілі ў неба папяровыя ліхтарыкі.

 

Іна ЛЕЙКА
Фота і відэа аўтара

One thought on “На Преображение Господне в Райце освятили шесть новых церковных колоколов и провели мастер-класс по колокольному звону (фото+видео)

  • 20.08.2018 в 06:48
    Permalink

    Якое хараство! Боская міласць! Цудоўнае свята, прыгожыя фота і відэа!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий