Проект «Бегущие города» под хэштегом #velcombegom. Жители Кореличского района смогут пробежать в помощь детям
У Гродзенскай вобласці з 20 па 26 жніўня кампанія velcom праводзіць праект “Бягучыя гарады” — маштабныя прабежкі, каб дапамагчы дзецям з інваліднасцю і прапагандаваць здаровы лад жыцця. Кожны кіламетр, пераадолены на вуліцы або ў памяшканні, кампанія velcom перавядзе ў рублі і накіруе на дапамогу хворым дзецям і дзіцячым медыцынскім установам Гродзеншчыны. Аб гэтым паведамілі ў Карэліцкім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
Як далучыцца да акцыі?
Па ўмовах акцыі, каб унесці свой уклад у добрую справу, усім жадаючым трэба проста выходзіць на прабежкі з 20 па 26 жніўня са смартфонам і любым мабільным фітнес-дадаткам, а потым рабіць публікацыі ў сацыяльных сетках з пазначэннем свайго выніку і хэштэгамі #velcombegom #grodno.
Па завяршэнні тыдня velcom выбера пераможцаў. Пэўная сума дабрачыннай дапамогі, якую пералічвае кампанія velcom на разліковыя рахункі бенефіцыяраў, будзе залежаць ад колькасці кіламетраў забегаў жыхароў вобласці.
Цэнтралізаваны забег усіх жадаючых жыхароў Карэліцкага раёна адбудзецца 21 жніўня, у аўторак, у 17.30 на стадыёне “Юнацтва” ў г.п. Карэлічы. Падтрымаем Гродзенскую вобласць! Унясём усе разам пасільную дапамогу ў аказанне медыцынскай дапамогі хворым дзецям!
Даведкі па тэлефоне 2-03-19.
Падрыхтавала Іна ЛЕЙКА