Торжественные линейки в школах Кореличского района пройдут 1 сентября в 9.00 (+фото)

На нарадзе ў Карэліцкім райвыканкаме агучылі ступень гатоўнасці ўстаноў адукацыі раёна да новага навучальнага года.

Прыняць школьнікаў і дзетсадаўцаў гатовы ўсе 23 установы адукацыі раёна. Па словах начальніка ўпраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірыны Валер’еўны Асташэвіч, у гэтым годзе на падрыхтоўку да новага навучальнага года затрачана амаль 19 тысяч рублёў са сродкаў бюджэту.

Акрамя таго, больш 7 тысяч руб. прыцягнута з пазабюджэтнай сферы, больш 5 тысяч рублёў склала спонсарская дапамога. Амаль 50 тысяч рублёў выдзелена на добраўпарадкаванне тэрыторыі сярэдняй школы г.п. Мір, дзе пакладзена тратуарная плітка.

Пры ацэнцы праведзенай падрыхтоўкі Асташэвіч І. В. адзначыла сістэмны падыход і высокую якасць праведзеных работ у такіх установах, як Цэнтр карэкцыйна-развіваваючага навучання, СШ № 1, Райцаўская, Цырынская, Жухавіцкая, Аюцавіцкая, Баранавіцкая, Красненская і Малюшыцкая школы, СШ г.п. Мір, дзіцячыя сады ў Карэлічах, Палужжы. Таксама са станоўчага боку адзначаны сацыяльна-педагагічны цэнтр Карэліцкага раёна і Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Ва ўсіх навучальных установах класы і школьныя калідоры заблішчалі новымі фарбамі, набыты новыя свяцільнікі і посуд, адрамантавана мэбля і прыведзена ў парадак спартыўная база.

За кошт сродкаў займа Сусветнага банка будзе праведзены рамонт і мадэрнізацыя некалькіх вучэбных класаў і харчаблока сярэдняй школы № 2 райцэнтра. Рамонтныя работы плануецца пачаць у верасні бягучага года ў рамках рэалізацыі праекта «Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь». У сувязі з гэтым будзе праведзена карэкціроўка навучальнага працэсу ў СШ №2, вучні якой будуць навучацца на базе СШ №1 г.п. Карэлічы ў другую змену. Выключэнне зробяць для вучняў 1, 2 і 11 класаў, урокі для якіх будуць праводзіцца ў першую змену.

Станоўчую адзнаку падрыхтоўцы навучальных устаноў да 1 верасня далі намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях М. А. Шуляк, галоўны ўрач раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі А. У. Германюк, галоўны спецыяліст Карэліцкага райвыканкама М. М. Барэйка.

Падводзячы вынікі нарады, намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслан Юр’евіч Абрамчык адзначыў, што падрыхтоўка школ да першага званка прайшла зладжана, у наступным годзе гэтую планку неабходна падняць на больш высокі ўзровень.

Таксама на нарадзе паведамлялася, што ўрачыстыя лінейкі пройдуць ва ўсіх установах адукацыі 1 верасня, у суботу, у 9.00.

Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара

МОМАНТЫ ПРАВЕРКІ СТУПЕНІ ГАТОЎНАСЦІ ЎСТАНОЎ АДУКАЦЫІ КАРЭЛІЦКАГА РАЁНА
ДА НОВАГА НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА

1 сентября Школы Кореличского района

1 сентября Школы Кореличского района

1 сентября Школы Кореличского района

1 сентября Школы Кореличского района

1 сентября Школы Кореличского района

1 сентября Школы Кореличского района

1 сентября Школы Кореличского района

1 сентября Школы Кореличского района

1 сентября Школы Кореличского района

1 сентября Школы Кореличского района

1 сентября Школы Кореличского района

1 сентября Школы Кореличского района

1 сентября Школы Кореличского района

1 сентября Школы Кореличского района

1 сентября Школы Кореличского района

Добавить комментарий