В Кореличском районе эффективно прошел единый день информирования населения
Информационно-пропагандистская группа №1 Кореличского райисполкома встретилась с жителями деревни Бурдевичи Жуховичского сельсовета.
Начальник организационно-кадрового отдела Кореличского райисполкома Л. В. Ильина и начальник Кореличского РОЧС Д. А. Стодольник рассказали сельчанам о теме единого дня информирования, которая касалась вопросов молодежной политики, а также безопасности жизнедеятельности.
Встречав рамках единого дня информирования завершилась небольшой концертной программой, которую подготовили артисты Жуховичского Дома культуры.
Инна ЛЕЙКО
Фото автора
*** *** ***
16 жніўня адзіны дзень інфармавання прайшоў у Карэліцкай раённай ветэрынарнай станцыі. На сустрэчу з калектывам арганізацыі завітала інфармацыйна-прапагандысцкая група № 3.
Тэма “Моладзь Беларусі: магчымасці для самарэалізацыі” раскрыла для прысутных шмат новых фактаў і звестак. Асноўным дакладчыкам і кіраўніком групы выступіла старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Леанідаўна Пянькоўская. У яе прамове былі акрэслены такія важныя для маладых беларусаў моманты, як адукацыя, сацыяльная падтрымка, занятасць, сямейныя каштоўнасці, студэнцкія атрады, валанцёрства, віртуальная рэальнасць, супрацоўніцтва з уладамі, спорт, здаровы і актыўны лад жыцця і стратэгія развіцця маладзёжнай палітыкі да 2030-га года.
Безумоўна, самарэалізацыя моладзі немагчыма без адпаведнага сацыяльнага, культурнага і эканамічнага базіса, якім павінна валодаць месца, дзе юнакі і дзяўчаты жывуць, вучацца, працуюць. Таму Ірына Леанідаўна дэтальна расказала пра агульны стан спраў у Карэліцкім раёне і пра пазітыўную дынаміку ў развіцці нашага краю.
Таксама ў сустрэчы ўзялі ўдзел старшы дзяржаўны аўтаінспектар аддзялення ДАІ АУС Карэліцкага райвыканкама маёр міліцыі Юрый Браніслававіч Шпакоўскі і намеснік начальнік Карэліцкага РАНС маёр унутранай службы Генадзій Віктаравіч Талерчык. Яны выступілі з паведамленнямі на тэмы, што датычацца прафілактыкі правапарушэнняў і асноў бяспекі жыцця.
Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара