22 сентября кореличчане выходят на районный субботник
Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне 22 верасня 2018 года правесці на Карэліччыне на добраахвотнай аснове раённы суботнік на працоўных месцах або шляхам удзелу ў добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан населеных пунктаў.
Устаноўлена, што грашовыя сродкі, заробленыя на працоўных месцах у дзень правядзення раённага суботніка, у аб’ёмах, вызначаных работнікамі, у тым ліку работнікамі, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на разліковы рахунак Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта №BY07AKBB36415180000304200000, ЦБП № 411 філіяла № 413 ААБ «Беларусбанк» у г. Ліда, BIK AKBBBY21413, УНП 500068497, і накіроўваюцца на рамонт і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту раёна, а таксама іншыя выдаткі.
Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 22 верасня 2018 год з’яўляецца працоўным днём, праводзіцца добраахвотна ў памерах, вызначаных самімі калектывамі.
Фота з архіву газеты «Полымя»