Кореличские аграрии ударно трудятся на всех фронтах осенних работ
Восень – час, калі ўборачная і пасяўная кампаніі ідуць поруч. Калі на адным полі цукровыя буракі кладуцца ў бурты, а кукурузнае зерне шчодра сыплецца ў кузавы аўтамашын, на другім – насенне азімай пшаніцы беражліва закладваецца ў глебу.
? Так, па стану на раніцу 25 верасня карэліцкімі аграрыямі пасеяна 9843 га азімых зерневых культур, што складае 77% ад плану 12840 га.
? Працягваецца ворыва глебы пад азімую сяўбу: узарана 11581 га, альбо 90% ад запланаваных 12840 га.
? Усё ж такі восень – час атрымліваць асалоду ад вынікаў шматмесячнай плённай працы. Аграрыі Карэліччыны працягваюць збіраць ураджай цукровых буракоў, кукурузы і бульбы.
? Да ўборкі салодкага ўраджаю-2018 прыступілі ўсе без выключэння гаспадаркі раёна. Але на сённяшні дзень Гарадзейскі цукровы камбінат не можа прыняць усяго аб’ёму салодкіх каранёў. Менавіта таму сельгаспрадпрыемствы Карэліччыны наўмысна стрымліваюць тэмпы ўборачнай, якая ў лічбах выглядае наступным чынам: убрана 794 га, накапана 40010 тон, сярэдняя ўраджайнасць — 504 ц/га.
? Як па гадзінніку працягваецца на палях Карэліччыны здрабненне кукурузы на сілас. Аграрыі раёна ўжо пераступілі экватар уборачнай з наступнымі паказчыкамі: з 4687 га ўбрана 2427 га, альбо 52%, валавы збор складае 91916 тон пры сярэднераённай ураджайнасці 379 ц/га.
? Да абмалоту кукурузы на зерне не прыступілі толькі аграрыі ДП “Малюшычы”. Працаўнікі ж ДП “Лукі-Агра” і ДП “Племзавод “Карэлічы” ўжо паспелі паставіць кропку, выканаўшы план на 159% і 183% адпаведна. Валавы збор залатых зярнят на раніцу аўторка складае 6926 тон пры сярэдняй ураджайнасці 116 ц/га.
Аксана ЯНУШ