Малая радзіма ў фотааб’ектыве. Карэліччына асенняя
Паважаныя наведвальнікі нашага сайта!
Вашай увазе прадстаўляюцца фотаздымкі, на якіх адлюстраваны розныя поры года і асаблівыя моманты жыцця Карэліччыны.
Трэці цыкл фота — «Карэліччына асенняя».
Дасылайце свае фотаздымкі на наш электронны адрас gazeta.polymia@gmail.com, дзяліцеся прыгажосцю з усімі!
Таксама прапануем:
❦ «Малая радзіма ў фотааб’ектыве. Карэліччына летняя»
❦ «Малая радзіма ў фотааб’ектыве. Карэліччына вясновая»
❦ «Малая радзіма ў фотааб’ектыве. Карэліччына зімовая»
❦ Святочны фотапраект «Карэліччына навагодняя»
«ВОСЕНЬ» — у аб’ектыве Ларысы ШУГЛІ:
«ВОСЕНЬ НА КРАСНЕНСКАЙ ЗЯМЛІ» — у аб’ектыве Іны ЛЕЙКА:
Возера каля вёскі Барацін. На яго ўзбярэжжы — былы панскі маёнтак.
Масток каля барацінскага возера.
Яшчэ адно возера непадалёк ад Бараціна. Бачна, што тут клюе:)
Прага жыцця.
Лебядзіная сям’я на возеры каля вёскі Кальчычы. Увогуле дзетак усяго сямёра, але, відаць, кудысьці падаліся разам з татам.
Гэтае маляўнічае возера мясцовыя называюць Марасіно.
Непадалёк ад вёскі Кальчычы. Справа — яшчэ адзін былы панскі дом.
На ўскрайку Кальчыч убачыла вось такое балота. Малюнак, падобны на палескія краявіды.