Работа есть! После переобучения Андрей Лось трудоустроился в ОАО «Кореличи-Лён»
Вызначыцца з прафесіяй свайго жыцця адзін раз і назаўсёды – справа зусім нялёгкая. Часам, атрымаўшы тую ці іншую спецыяльнасць, па нейкіх абставінах працаваць па ёй няма магчымасці. У такім выпадку на дапамогу абавязкова прыйдзе камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, якая прапануе прайсці перападрыхтоўку альбо набыць новую спецыяльнасць.
Так адбылося ў жыцці 20-гадовага Андрэя Лася з в. Лясок, які пасля заканчэння Карэліцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя атрымаў спецыяльнасць кранаўшчыка, але працаваць па прафесіі не давялося.
– У г.п. Карэлічы працаўладкавацца кранаўшчыком цяжка, а ехаць далёка ад дому не хацелася, – дзеліцца Андрэй Лось. – Таму вырашыў звярнуцца ў камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, якая прапанавала перанавучанне ў Гродне па накіраванні службы занятасці. На працягу трох тыдняў наведваў заняткі ў Цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі па спецыяльнасці машыніст-качагар кацельні. Вучыўся і жыў у інтэрнаце за кошт сродкаў Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Зараз праходжу практыку на ААТ “Карэлічы-Лён”. Дзесьці праз месяц, пасля яе заканчэння і здачы экзаменаў, атрымаю пасведчанне аб прысваенні кваліфікацыі і вярнуся на прадпрыемства ўжо ў якасці работніка. Шчыра кажучы, вельмі задаволены, што мне выпала такая магчымасць працаўладкавацца.
Па словах намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталлі Сцяпанаўны Гоцка, у гэтым годзе па рэкамендацыі камісіі на перанавучанне накіраваны два беспрацоўныя жыхары раёна, аддзелам дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва — 25 чалавек, якія атрымалі такія запатрабавальныя спецыяльнасці, як аператар кацельні, электрык па рамонце і абслугоўванні абсталявання, вадзіцель колавых трактароў, слесар па рамонце газакарыстальнага абсталявання і іншыя. Пасля заканчэння навучання ўсім грамадзянам гарантуецца працаўладкаванне. Чым не выдатны шанс набыць новую прафесію і знайсці пастаяннае месца працы?
Аксана ЯНУШ
Фота аўтара