В честь матерей руководство Кореличского района устроило торжественный прием (фото+видео)

12 кастрычніка ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна ў традыцыйна цёплай і сардэчнай атмасферы прайшла штогадовая сустрэча прадстаўнікоў мясцовай улады з жанчынамі нашага краю, мацярынская і прафесійная долі якіх з’яўляюцца ўзорам самаадданасці і выклікаюць шчырае захапленне.

Сёлета павіншаваць, уручыць падарункі і пагаварыць пра надзённае з нагоды Дня маці прадстаўніц чароўнай паловы Карэліцкай зямлі запрасілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч Шкадаў, намеснік старшыні райвыканкама Руслан Юр’евіч Абрамчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Міхайлаўна Санчук і дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна Інеса Мікалаеўна Семібратава.

Ад 15 галоўных гераінь сустрэчы немагчыма было адвесці вачэй. Кожная ззяла і чаравала, нібы ўладальніца тытула “Місіс Карэлічы”. Такім прыгожым, актыўным, працавітым, адораным, поўным любові да сям’і, прафесіі і, наогул, жыцця, прысутным жанчынам хацелася апладзіраваць і казаць безліч кампліментаў.

? А яшчэ абавязкова прадставіць кожную паасобку. Гэта намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце сярэдняй школы № 2 г.п. Карэлічы Наталля Мікалаеўна Роўдан, бухгалтар КСУП “Царука” Кацярына Аляксандраўна Шарэйка, парыкмахер УКП БАН Анастасія Уладзіміраўна Кергет, бугхалтар ЦСАН Карэліцкага раёна Людміла Васільеўна Малушкевіч, загадчык Малюшыцкага ФАП Наталля Іванаўна Карсека, майстар змены ААТ “Карэлічы-Лён” Святлана Міхайлаўна Буцкевіч, аператар машыннага даення СВК “Маяк-Заполле” Алена Андрэеўна Коршун, жывёлавод КСУП “Лукі-Агра” Наталля Яўгеньеўна Лісоўская, намеснік галоўнага бухгалтара СВК “Свіцязянка-2003” Аксана Вацлаваўна Мяцеліца, палявод КСУП “Цырын-Агра” Галіна Мікалаеўна Мулярчык, загадчык фермы КСПУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” Ганна Мікалаеўна Гурын, бухгалтар КСУП “Малюшычы” Ірына Віктараўна Чубса, садавод СВК “Жухавічы” Вольга Мікалаеўна Касцюк, кіраўнік народнага аматарскага аб’яднання “Закрытыя твары” Ярэміцкага Дома культуры Марыя Пятроўна Крэнь, аператар механізаванай фермы ДП “Чарняхоўскі-Агра” Святлана Аляксандраўна Ясюля.

Аляксандр Віктаравіч Шкадаў распачаў сустрэчу з падзякі прысутным за высокія дасягненні ў прафесійнай сферы і грамадскім жыцці і запрашэння ўсіх да адкрытага дыялога і абмеркавання надзённых пытанняў. Старшыня Савета дэпутатаў расказаў пра сацыяльнае становішча нашых сем’яў, дэмаграфічныя паказчыкі раёна і звярнуў увагу на неабходнасць пільна адносіцца да свайго здароўя.

Актуальныя пытанні былі агучаны і ў прамове намесніка старшыні райвыканкама Руслана Юр’евіча Абрамчыка. Такія тэмы, як нараджальнасць, сацыяльная падтрымка маці, дзіцячыя сады і школы, медыцына, бяспека жыцця, знайшлі водклік у прысутных.

? Але абмеркаванне жыццёвых пытанняў не парушыла святочны настрой мерапрыемства, на якое завіталі з музычнымі падарункамі выхаванцы і выкладчыкі Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў. Выступленні Ігара Арцімені, групаў “Віланела” і “Усмешка” прыйшліся ўсім да сэрца. Ад імя ўстановы прысутных жанчын павіншавала Таццяна Аляксандраўна Кулак і пажадала, каб іх дзеці і блізкія часцей выказвалі словамі і справамі сваю любоў, былі чулымі і спагадлівымі, дарылі шчасце і радасць.

? Да гэтых кранальных слоў далучыўся і Аляксандр Віктаравіч Шкадаў. Ён зазначыў, што святы абавязак кожнага чалавека – клапаціцца пра сваіх бацькоў. А Руслан Юр’евіч Абрамчык дадаў: “Хай будзе больш шчаслівых жанчын і сем’яў, дзе пануюць любоў, узаемаразуменне і дабрабыт!”

Жанчыны пакідалі свята натхнёныя, з падарункамі і цудоўнымі ўражаннямі.

? Маці дзвюх дачок Наталля Іванаўна Карсека падзялілася: “Такая сустрэча для мяне ў навіну. Эмоцый шмат! Вельмі прыгожа і душэўна ўсё прайшло! А колькі добрага пачулі ў свой адрас!”

? А для Галіны Мікалаеўны Мулярчык мерапрыемства стала яшчэ і своеасаблівым падарункам на дзень нараджэння, якое, заўважце, жанчына будзе адзначаць якраз 14 кастрычніка, у Дзень маці: “Так нечакана і прыемна! Прызнаюся, што вельмі хвалявалася, бо была тут сёння ўпершыню. І дарма рабіла гэта, бо свята нам зладзілі шыкоўнае, усё так хораша і па-сямейнаму атрымалася. Дзякуй!”

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота Іны ЛЕЙКІ

? ВІДЭА і ФОТАГАЛЕРЭЯ ?

Добавить комментарий