В Кореличах за «круглым столом» к 100-летию ВЛКСМ встретились ветераны комсомола и активисты БРСМ (фото)
У Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці праведзены «круглы стол» на тэму: «Камсамол — мой лёс», прысвечаны 100-годдзю УЛКСМ сярод камсамольцаў мінулых гадоў. Арганізатары — РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей», УК «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці».
Да юбілею падрыхтаваны выставы: «Камсамол, час, падзеі, людзі» ( УК «Карэліцкая раённая бібліятэка”) і «100 гадоў УЛКСМ — сувязь часу і пакаленняў» (УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей»).
У сваёй прамове намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Руслан Юр’евіч Абрамчык адзначыў значную ролю дзейнасці маладзёжных арганізацый і праводзімых праектаў, патрыятычнага выхавання маладога пакалення, дзейнасць студэнцкіх атрадаў. Адзначыўшы сувязь камсамольцаў мінулых гадоў з сённяшняй моладдзю, прамоўца павіншаваў іх з юбілеем, пажадаў маладосці духу і невычэрпнай энергіі.
Вядучыя сустрэчы, навуковы супрацоўнік УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей», сакратар раённай арганізацыі КПБ Марыя Уладзіміраўна Беленава і першы сакратар РК ГА «БРСМ» Яўген Андрэевіч Пархамовіч, правялі прэзентацыю — паведалі аб гісторыі развіцця камсамолькага руху ў краіне, асноўныя этапы, узнагароды, атрыбутыку, фільмы, песні.
Падчас правядзення «круглага стала» пра камсамольскую маладосць сваімі ўспамінамі і меркаваннямі падзяліліся былыя сакратары Карэліцкага райкама камсамола розных гадоў: загадчык ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. п. Карэлічы» Людміла Пятроўна Гоўша (Чура), жыхарка г. Навагрудак Зінаіда Уладзіміраўна Калбаса, дырэктар ДУА «Цырынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» Наталля Мікалаеўна Адамушка (Мохань), старшыня райкама прафсаюза аграпрамысловага комплексу Ірына Леанідаўна Пянькоўская, экскурсавод Установы «Музей «Замкавы комплекс «Мір» Алена Мікалаеўна Сенкевіч (Арабей), інспектар аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» Наталля Уладзіміраўна Швец; былыя сакратары пярвічных камсамольскіх арганізацый: настаўнік фізкультуры ДУА «Цырынскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа» Міхаіл Паўлавіч Бында, дыспетчар Карэліцкага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва Марыя Мікалаеўна Кажына, старшыня Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі Ніна Сяргееўна Яфрэмава.
Сустрэча атрымалася цёплай і хвалюючай. Яна вярнула камсамольцаў мінулых гадоў у сваё юнацтва, калі яны былі маладымі, шчыра любілі, верылі ў сябе. Ім было што ўспомніць і пра што расказаць…
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Лізаветы МУЦІЛОВІЧ