Кореличчане приглашают в волшебный мир Принеманского края
Бераг дзяцінства бясцэнны
У кожнага чалавека ёсць маленькі куточак на зямлі, які бясконца дарагі твайму сэрцу. Гэта дом, дзе ты нарадзіўся, школа, дзе вучыўся, белая бярозка, якую пасадзіў, мілы гай, дзе прайшло тваё дзяцінства. І дзе б мы не апынуліся пазней, магчыма, на іншай, больш цёплай, абласканай сонцам зямлі, мы заўсёды вяртаемся на радзіму свайго дзяцінства, бо радзіма, як родная маці, самая ласкавая і пяшчотная. Часта гэтыя два словы гучаць побач: Радзіма-маці.
Такой маленькай радзімай для мяне, зяўляецца вёска Сіняўская Слабада, якая раскінулася на маляўнічым беразе Нёмана. Для мяне, здаецца, няма мясцін прыгажэйшых за гэтыя.
Мая любая, родная вёска,
Не магу я цябе забыць!
Дзе бярозкі і старыя сосны,
Мне заўжды там хочацца быць.
Тут прыгожы і плаўны Нёман,
І чысцюткая ў ім вада,
І бярозаў з дубамі гоман,
І бялюткіх буслоў чарада.
За вёскай многа ўнікальных мясцін.
Ціхоўскі лес. Растуць тут векавыя дубы і кветкавыя рэдкія віды раслін, якія занесены ў Чырвоную кнігу. Не спяшаючыся, нясе свае воды рэчанька Ціхая ў Нёман.
Векавыя дубы, маладыя лясы
Вахту нясуць на ўзбярэжжы.
Ты такой непаўторнай красы
Не знойдзеш ні ў якім замежжы.
Пан Ціхоўскі калісьці тут жыў.
Да Касі, каханай дзяўчыны,
Па гэтых сцяжынках
На спатканне хадзіў.
Сляды іх пакрыты даўнінай.
Дзямянаў лес — стары лес, тут пахне грыбамі. Над шатром сосен па-вераснёўску невысока ўзыходзіць сонца, яго касыя прамяні, слізгаючы па ствалах дрэў, ствараюць уражанне, што гараць сосны-свечкі.
Табар — так прыгожа назваў наш зямляк, пісьменнік Анатолій Смалянка лес, які ў народзе называлі «Грабскі», таму што там растуць рэдкія віды дрэў: граб, ясень, дуб. У сваім новым рамане «Убитая любовь» Анатолій Смалянка не толькі паказаў прыгажосць навакольных мясцінаў Сіняўкі, але і падняў праблему чысціні лесу і зберажэння рэдкіх відаў дрэў для будучага пакалення.
Не толькі прыгажосцю славіцца мая вёска, але і таленавітымі, шчырымі людзьмі. Тут нарадзіўся пісьменнік Уладзімір Калеснік, недалёка ад вёскі на хутары — пісьменнік Анатолій Смалянка, журналіст М. Л. Васілеўскі. Вёска невялічкая, але яна вывела на шырокую дарогу таленавітых людзей. Ніна Наумовіч — кандыдат сельскагаспадарчых навук, Андрэй Наумовіч — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Савета Рэспублікі Беларусь, 16 педагогаў, з іх два дырэктары школ: Мікалай Аляксандравіч Васілеўскі, Пётр Анатольевіч Наумовіч (зараз старшыня Ярэміцкага сельсавета), чатыры ўрачы, інжынеры, тэхнолагі і шчырыя працаўнікі, якія любілі і любяць сваю зямлю. Вырошчвалі бульбу, буйным коласам наліваліся жыта, авёс, ячмень. Вырошчвалі лён-даўгунец. Калісьці і мая мама, Надзея Канстанцінаўна Балабановіч, была звеннявой па вырошчванні лёну.
На лугах растуць мурожныя травы. Касілак раней не было, сена касілі косамі. Я памятаю, як мой бацька ўставаў рана, і да ўзыходу сонца ішоў касіць траву. Недалёка ад вёскі былі балоты, там раслі журавіны. Потым балоты асушылі і чарназёмныя глебы далі неблагі ўраджай морквы, буракоў, проса, грэчкі. Будучы старшакласнікамі, на летніх канікулах мы працавалі на палях. Не толькі працавалі, але і весела адпачывалі. Вечарамі разложвалі вогнішча на беразе і на плывучым мосце танцавалі пад баян. Каталіся на лодках, спявалі песні і далёка над Нёманам плылі мілагучныя песні. А якія цікавыя святы мы рыхтавалі! Купалле на беразе Нёмана, Яблычны Спас, Багач, свята вёскі.
А яшчэ мая вёска славіцца багатым гістарычным мінулым. У гады вайны ў лясах, якія акружаюць вёску, дзейнічала партызанская брыгада пад камандаваннем Дзенісенкі (Міцькі). Месцаразмяшчэнне партызанскага лагера знаходзілася ў шасці кіламетрах ад вёскі. Старонкі незабыўнага гора і славы ўпісала вёска ў агульны летапіс раёна барацьбы і перамогі. Шмат жыхароў вёскі знаходзілася ў партызанах. Мноства баявых аперацый было здзейснена партызанамі, каб прыблізіць светлы Дзень Перамогі.
Азвярэлыя фашысты спалілі вёску. Пасля вайны яна адбудавалася. Мы прыязджаем з унукамі ў маю вёску, і я знаёмлю іх з дарагімі майму сэрцу мясцінамі.
Аднойчы з дзецьмі збірала грыбы на былым месцаразмяшчэнні партызанскага лагера. Вераснёўскі лес выпраменьваў такую цеплыню, прыгажосць, што не хапала сіл крануцца з месца. Здаецца, стаяў бы гадзінамі і слухаў музыку прыроды. Але цішыню парушыў гул матора машыны. З яе выйшлі старэнькі сівы чалавек і немаладая жанчына. І да нас даляцелі словы: «А памятаеш, Люба, вось пад гэтай сасной знаходзілася наша зямлянка».
Мы заўважылі, як ветэран падыйшоў да дрэў і як з баявымі таварышамі гаварыў з імі без слоў тое, што зразумела толькі яго сэрцу.
Ціха-ціха ў лесе. Толькі чутна, як пад вераснёўскім ветрыкам шумяць бярозы, быццам будзяць успаміны ветэрана, дапаўняючы яго апавяданне. Мяне ўразіла тое, што з яго вачэй каціліся слёзы. Чаму ў яго вачах слёзы? Столькі гадоў прайшло з таго часу! Няўжо яшчэ не можа сэрца забыць ваеннае мінулае? Якія гэта слёзы? Можа, слёзы болю па тых дарагіх таварышах, што засталіся ляжаць пад бярозамі на партызанскіх могілках? А, можа, гэта слёзы гонару, што насуперак цяжкай рэчаіснасці ў сэрцы маладога пакалення б’ецца чыстая крынічка гістарычнай памяці?
У самой вёсцы знаходзяцца могілкі партызан і помнік загінулым лётчыкам і партызанам. У дзень святкавання Перамогі сюды прыходзяць людзі. Прыязджаюць сваякі тых, хто пахаваны тут. Жыхары з хлебам-соллю сустракаюць іх, разам ідуць пакланіцца дарагім магілам.
І маўчаннем тут скаваны дрэвы ўсе,
І паўсталі рамонкі, нібы на каленкі,
Попел сэрцаў людскіх нам забыць не дае,
Студзяць душу людскую жалобныя цені.
А яшчэ вельмі прыемна, што здзейснілася мара маіх продкаў. Праз Нёман пабудавалі новы бетонны мост дасканалай канструкцыі і новай тэхналогіі.
З моста прыемна жыхарам угледзець
Нёмана празрыстую люстрыню.
Хмарка адлюстроўваецца, як лебедзь,
І свеціцца блакітная нябёс вышынь.
Софія БАХАР
былая настаўніца Жухавіцкай СШ
Волшебный мир Принеманского края
Я иду по тропинке лесной да по узенькой
Среди сосен густых и высоких осин,
И звучит надо мною волшебная музыка,
Опускаясь на землю с высоких вершин.
Пробираюсь сквозь чащу на солнечный свет,
Там грибные места и поет соловей,
Вдруг в стремительном вальсе закружит мне вслед
Разноцветье листвы с восходящих ветвей.
О, Принеманский край земляничных полян,
Белостволых берез и душистой травы,
Где у берега стелется синий туман
И сливается с песней речной синевы.
Земляки в небольшом поселеньи живут,
Доброты их души не исчерпать до дна,
Деревеньку ту славную Щорсы зовут,
Пусть она процветает во все времена!
А над Нёманом яркое солнце сияет,
В голубом поднебесье слышен крик журавлей,
Словно вестник добра белый аист взлетает,
Осеняя простор урожайных полей.
Наверное, мало кто из молодых любителей путешествовать не побывал в занеманском лесу. По обе стороны главной песчаной дороги почти до земли наклоняются тяжелые гроздья черноплодной рябины. Во всей своей красе раскрывает объятья сказочный лиственный лес, который через несколько километров сменяется сосновым.
По обочинам дорог привлекают внимание выстроившиеся в ряд шеренги автомашин. И это в основном грибники. Кто-то уже наполнил корзины, кому-то не совсем повезло. Но в любом случае молодые боровики или подосиновики порадуют каждого. Да и надышаться свежим воздухом, полюбоваться несказанной красотой природы дорогого стоит. В летнее время в лесном затишье с самого раннего утра просыпаются ярко-красные брусничные поляны и огромные пространства созревшей черники. Поэтому, кто побывал, как говорят в народе «за Щорсами», никогда не пожалел, что потратил время зря. Появляется желание приехать сюда неоднократно. Да и кто не захочет снять легкую усталость и искупаться в прозрачной речной воде?
Недалеко от деревни, по правую сторону, в низком кустарнике, бьет святой родничок, где каждый сможет наполнить посуду чистой живой водой.
А если случайно встретиться с местными жителями, то можно услышать вслед самые доброжелательные слова: «Приезжайте еще, мы готовы всегда поделиться тем, что имеем. Ягод и грибов в этом году хоть отбавляй. Да и отдохнете заодно.»
И действительно, не отложить ли нам домашние заботы, а их всегда немало, и лишний раз порадовать себя несравненным чувством прекрасного?
Если слегка одолела усталость
И, бывает, порой до утра не уснуть,
Нам для отдыха надо лишь самая малость,
Есть такой вариант — отправляемся в путь!
Анна КОЗЕЛ
г.п. Кореличи
*Фото из семейных архивов авторов и Оксаны ЯНУШ