Кореличчане рассказали о «плюсах» отдыха детей в школьных лагерях (фото+видео)
?? Вольга Пярэська, шэф-повар сталовай СШ №1 г.п. Карэлічы:
– Гаворачы пра аздараўленне дзяцей, у першую чаргу маецца на ўвазе іх харчаванне. Для 25 вучняў, якія наведваюць школьны лагер, складзены збалансаваны рацыён, які ўключае мяса, рыбу, птушку, малочныя прадукты, у вялікай колькасці садавіну і гародніну. Таму бацькі могуць нават не сумнявацца ў тым, што іх дзеці смачна і карысна накормлены. Да таго ж кожны наведвальнік школьнага лагера атрымлівае дадатковую порцыю вітамінаў ”Рэвіт”.
?? Таццяна Крывапуст, прывёўшы ў школьны лагер пры СШ №1 г.п. Карэлічы дзяцей Паліну, Цімафея і Мілану, з радасцю падзялілася сваімі думкамі:
– Безумоўна, прыбыванне дзяцей у школьным лагеры – вялікая выгода як для дзяцей, так і іх бацькоў: захоўваецца правільны рэжым дня школьнікаў, яны праводзяць час у сумесных гульнях і занятках з аднагодкамі, а не побач каля манітораў камп’ютара альбо тэлевізара. Такім чынам, і для здароўя дзяцей, і для іх творчага развіцця – адны толькі плюсы.
?? Валянціна Арабей, выхавальнік школьнага лагера “Вясёлка” пры Красненскім ВПК дзіцячы сад-СШ:
– Як вядома, дзеці знаходзяцца ў пастаянным руху. Таму вялікая ўвага падчас прыбывання школьнікаў у лагеры ўдзяляецца іх фізічнай актыўнасці. З самага ранку абавязкова праводзіцца зарадка. На працягу дня дзеці з задавальненнем прымаюць удзел у спартыўных гульнях і спартландыях. Калі дазваляе надвор’е, шмат часу праводзім на свежым паветры, што надзвычай карысна для здароўя школьнікаў.
Аксана ЯНУШ
Фота аўтара
Відэа Лізаветы МУЦІЛОВІЧ