Тест: Знаете ли вы белорусскую литературу?
? Сёння — 13 лістапада, час багаты на літаратурныя падзеі.
? У гэты дзень у 1862 годзе Льюіс Кэрал у сваім дзённіку занатаваў: «Пачаў пісаць казку пра Алісу, спадзяюся скончыць яе да Раства». У 1872 годзе выйшла ў свет першае выданне «Азбукі» Льва Мікалаевіча Талстога.
? У Беларусі 13 лістапада 1806 года нарадзілася збіральніца беларускага фальклору графіня Эмілія Плятэр, а ў Шатландыі ў 1850 годзе — пісьменнік, аўтар «Вострава скарбаў» Роберт Льюіс Стывенсан.
? Што датычыцца беларускай літаратуры, то лістапад — месяц, калі нарадзіліся народны паэт Беларусі Якуб Колас, пісьменнік, драматург і публіцыст Уладзімір Караткевіч, пісьменнік, гісторык і публіцыст Цішка Гартны, паэт і перакладчык Фабіян Саковіч, паэт Паўлюк Багрым, пісьменнік-сатырык і драматург Міхась Скрыпка і іншыя выдатныя творцы.
? Паважаныя чытачы, а ці даспадобы вам айчынныя аўтары і іх творы? Прапануем вам прайсці тэст па беларускай літаратуры!