Чем вам запомнился 2018 год? Делится сотрудник Кореличского РОЧС Сергей Бунчук
?? Сяргей БУНЧУК,
намеснік начальніка Карэліцкага РАНС па аператыўна-тактычнай працы:
– 2018 год выдаўся для мяне даволі насычаным. Па-першае, я атрымаў ад Прэзідэнта медаль “За бездакорную службу” ІІІ ступені, што аказалася вельмі нечаканым. Гэта адбылося падчас спаборніцтваў у Шчучынскім раёне, пасля чаго мне прапанавалі больш высокую пасаду. Таму адыходзячы год прынёс значныя змены ў кар’еры, якія, вядома, запомняцца надоўга. Па-другое, на мой дзень нараджэння жонка зрабіла неверагодны, але прыемны сюрпрыз – падаравала аўтамабіль. Да таго ж, яна змяніла месца працы, што таксама стала значнай падзеяй у маім жыцці. Па-трэцяе, сёлета я злавіў агромністага шчупака на 6 кілаграмаў, што стала яшчэ адным добрым успамінам гэтага году. Прыемныя эмоцыі мне прынесла і доўгачаканая рэканструкцыя вуліц у Міры, дзе я жыву. Пасёлак змяніўся на вачах і папрыгажэў, таму адыходзячы год запомніцца мне і гэтым.
Падрыхтавала Вікторыя КАСЦЮК