Дети сотрудников Кореличской ЦРБ получили особенный подарок от Деда Мороза
? Казачныя ранішнікі для дзяцей супрацоўнікаў арганізацый і ўстаноў з’яўляюцца неад’емнай часткай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» і навагодніх прафсаюзных ініцыятыў.
Дзякуючы галоўнай медсястры і адказнай за ідэалагічную працу Карэліцкай ЦРБ Ганне Чаславаўне Радзецкай, мы маем магчымасць зазірнуць у гэту ўстанову на дзівосны ранішнік. Хлопчыкі і дзяўчынкі ў незвычайных вобразах разам з бацькамі сталі ўдельнікамі чароўных прыгод у кампаніі з Дзедам Марозам, Снягуркай, галоўным сімвалам 2019 года — Свінкай і іншымі казачнымі істотамі. Дзеці атрымалі падарункі і незабыўныя ўражанні.
Марына КАЗЛОВІЧ
Фота Карэліцкай ЦРБ