Душевного спокойствия и Божьей милости! Кореличчина поздравляет христиан с Рождеством Христовым
? Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі Карэліччыны! ?
Шчыра віншуем вас з вялікім і светлым святам – Нараджэннем Хрыстовым!
Праз тысячагоддзі і пакаленні святло Нараджэння Хрыстова саграе чалавечыя сэрцы і ўказвае людзям шлях даверу, узаемапавагі і праўды. Гэтае радаснае сямейнае свята, сагрэтае запаветамі любові і згоды, дорыць мільёнам людзей веру і надзею.
Ціхая калядная ноч, асветленая Віфлеемскай зоркай, дапамагае людзям стаць бліжэй адзін да аднаго, забыць крыўды і адкрыць сэрцы насустрач дабру. Таму ў свята Нараджэння Хрыстова мы стараемся быць разам з самымі дарагімі і блізкімі нам людзьмі. І вельмі хацелася б, каб пачуццё такога адзінства суправаджала нас не толькі ў вялікія святы, але і ў будні.
Дарагія сябры! Няхай светлая атмасфера Нараджэння Хрыстова заўсёды пануе ў вашых дамах, дапамагае захаваць самыя галоўныя скарбніцы – душэўны спакой, добрае самаадчуванне дзяцей і блізкіх, узаемапавагу, сяброўства і вернасць, уменне прабачаць і цаніць жыццё.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
? Шаноўныя жыхары Карэліцкага раёна! ?
Віншую вас з надыходзячымі святамі Нараджэння Хрыстова і Новага года! Ад новага 2019 года чакаем мы толькі самага лепшага, спадзяёмся на прыемныя навіны, прыбытак у сям’і і здароўе для родных і блізкіх. Няхай новы год прынясе вам здзяйсненне ўсіх планаў і мар!
Ад усёй душы прыміце пажаданні святочнага настрою, невычэрпнай энергіі, натхнення і аптымізму!
Няхай новы год будзе ўдалым і паспяховым, годам новых магчымасцей і дасягненняў, напоўненым яркімі падзеямі і добрымі справамі!
Жадаю вам і вашым родным шчасця, кахання, узаемаразумення, дабрыні і міру ў надыходзячым годзе.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
ПАПКО В. М.