Газета «Полымя» объявляет творческий конкурс для детей «Письмо Деду Морозу»
? На парозе 2019 год, а гэта значыць, што пара загадваць жаданні і распавядаць пра іх Дзеду Марозу. Перад самым чароўным святам газета «Полымя» аб’яўляе аб пачатку творчага конкурсу для дзяцей «Пісьмо Дзеду Марозу».
? Дарагія рабяты! Рады прапанаваць вам напісаць пісьмо Дзеду Марозу і даслаць яго ў нашу рэдакцыю. Важная ўмова: абавязкова ў пісьме раскажыце пра добрыя справы, якія вы здзейснілі ў адыходзячым годзе. Напрыклад, выратавалі кацяня на вуліцы ці дапамагалі бабулі ў агародзе, атрымлівалі добрыя адзнакі, слухаліся маму і тату. Пра любы добры ўчынак пішыце Дзеду Марозу, парадуйце яго сваімі пазітыўнымі гісторыямі.
? Дзядуля Мароз прачытае ўсе пасланні і паспрыяе іх публікацыі на сайце газеты «Полымя» polymia.by. Аўтары лепшых пісьмаў атрымаюць падарунак ад рэдакцыйных Дзеда Мароза і Снягуркі і фота на памяць.
? Пісьмы з указаннем кантактнага тэлефона трэба дасылаць з 5 па 22 снежня 2018 года на адрас: 231430 г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 7 з паметкай «На конкурс» або на электронную скрыню рэдакцыі: polymia@mail.grodno.by.
? Абавязкова пішыце! Дзед Мароз вельмі чакае!